Шоў зь пераўвасабленьнямі ад Сяргея Пукста ў Belsat Music Live (поўнае відэа)
4691 / 0
16.12.2017

Шоў зь пераўвасабленьнямі ад Сяргея Пукста ў Belsat Music Live (поўнае відэа)

Шматаблічны Пукст адразу з чатырма сваімі праектамі стаў госьцем аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live.

Ён мог быць разьбяром па дрэве, або хадзіць на працу ў філярманічны аркестар, ці зрабіць дыпляматычную кар’еру, але ад усяго гэтага адмовіўся на карысьць музыкі. Музычны сьвет Пукста неверагодна разнастайны — пачынаў з панк-року, запісваў саўндтрэкі як да існых, так і не існуючых фільмаў, бавіўся з джазам, сур’ёзна заняўся авангардам, запісаў прыгожы рок-альбом, які быў названы найлепшым за год у беларускай музыцы на прэміі Experty.by. Сяргей пастаянна мяняе вобразы і кожны ягоны выступ — непаўторны. У тым ліку ў студыі Belsat Music Live, дзе прагучаць абраныя нумары з сольнага праекту Сяргея Пукста і ягонага альтэр-эга Георгія Дабро, песьні ягонага гурта Pukstband і праекту True Litwin Beat.

У размове зь вядоўцай Мірай Шульц артыст распавядзе, што трэба рабіць, калі ў гэтым сьвеце табе зацесна, чаго ён шукае ў авангарднай музыцы, панку, рэпе і шансоне ды навошта было абвяшчаць пра сыход са сцэны і вяртацца.

Песьні, якія гучаць у праграме:

Сяргей Пукст — «Трыюмф волі» (словы і музыка Сяргея Пукста)

Pukstband — «Я люблю тебя» (словы і музыка Сяргея Пукста)

Pukstband — «Не было тебя» (словы і музыка Сяргея Пукста)

True Litwin Beat — «Сердце» (словы Сяргея Пукста, музыка Яўгена Бялова)

Георгі Дабро — «Без надежды» (словы Сяргея Пукста, музыка Яўгена Бялова)

Праз тыдзень, госьцем праграмы Belsat Music Live будзе гурт TonqiXod. Прэм’ернае выданьне выйдзе ў этэр 23 сьнежня ў 20:25 на «Белсаце». Далучайцеся да суполак праграмы Укантакце і Facebook.

TuzinFM