TonqiXod ды Mikita. TuzinFM назваў герояў году (відэа)
3939 / 0
13.12.2017

TonqiXod ды Mikita. TuzinFM назваў герояў году (відэа)

Традыцыйна імёны пераможцаў былі названыя на штогадовай музычнай імпрэзе, якую партал ладзіць з нагоды дня свайго нараджэньня.

Сёлета адкрыцьцём году быў названы выканаўца Mikita. Ён робіць глыбакадумную электронную музыку з тэкстамі на беларускай мове. У ягоным даробку — кліп на дэбютны трэк «Лёс», здымкі ў Belsat Music Live, нечаканы кавэр на Naviband і новае музычнае прачытаньне верша Яўгеніі Янішчыц, дэбютны EP зь пяці песень. Mikita выступаў сёлета на галоўнай сцэне фэсту Vulitsa Ezha, стаў хэдлайнэрам Beerbus Party ў роднай Горадні, узяў удзел у Stolovka Fest ды даў некалькі сольных канцэртаў.

Гуртом году стаў TonqiXod, які пасьпеў сёлета запісаць шыкоўны альбом «Колер якога няма», узялі ўдзел у праекце «(Не)расстраляная паэзія», зайгралі сэт на канцэрце «Салідарны зь Беларусьсю» ў Варшаве. І на такім уздыме нечакана заявілі пра тое, што прыпыняюць дзейнасьць.

Таксама былі адзначаныя: гурт Nizkiz, які запісаў найлепшую песьню сэзону, гурт Re1ikt, які зьняў найлепшы кліп сэзону і гурт Akute, які выдаў найлепшы дыск сэзону.

Фотарэпартаж з канцэрту

TuzinFM

Тэгi: