Гіпнатычны сэт ад Shuma ў Belsat Music Live (поўнае відэа)
5462 / 0
18.11.2017

Гіпнатычны сэт ад Shuma ў Belsat Music Live (поўнае відэа)

У новым выданьні аўтарскае праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live з гіпнатычным сэтам выступіла Shuma, якая цяпер уяўляе зь сябе дуэт сьпявачкі Русі ды электроншчыка Аляксея Будзько.

Ім удалося злучыць два неспалучальныя сусьветы — сучасную электроніку і старадаўнія народныя сьпевы. Іхная музыка гучыць у клюбах, на тэхна-вечарынах, у гандлёвых цэнтрах, «Макдональдсе» і цягніках. Дыджытал-архаіка — такое вызначэньне свайму стылю прапануюць самі музыкі. Праект Shuma хутчэй зроблены з разумным разьлікам, чым з сэнтымэнтальным парывам — зачараваць беларускай культурай людзей да гэтага непадрыхтаваных. Таму стаўка робіцца на актуальныя электронныя кірункі. Кожны іх альбом — падзея ў беларускай музыцы і адзначаецца ўсімі незалежнымі музычнымі прэміямі.

Чым даводзіцца ахвяраваць дзеля творчасьці? Ці пагадзіліся б на працу ў Мінкульце? Чаму цяпер праект існуе ў фармаце дуэту, і як гэта адаб’ецца на далейшай творчасьці? І наколькі рэальны ад’езд гурта зь Беларусі? Пра гэта і ня толькі Руся ды Аляксей Будзько распавядуць вядоўцы Міры Шульц.

У праграме гучаць песьні:

«Rano-Rano»

«De Ty Kupalo»

«To-To-To»

«Miz Kamor»

(словы народныя ў апрацоўцы Марыны Шукюравай (Русі), музыка Аляксея Карабейніка)

Праз тыдзень, госьцем праграмы Belsat Music Live будзе гурт The Superbullz . Прэм’ернае выданьне выйдзе ў этэр 25 лістапада ў 20:25 на «Белсаце». Далучайцеся да суполак праграмы Укантакце і Facebook.

TuzinFM