Вандроўка ў падсьвядомае разам з Port Mone у Belsat Music Live (поўнае відэа+анонс)
1759 / 0
04.11.2017

Вандроўка ў падсьвядомае разам з Port Mone у Belsat Music Live (поўнае відэа+анонс)

Беларускі гурт, які запісвае свае песьні ад энэргіі сонца і ветру, стаў госьцем новага выданьня аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live.

Іх музыка надзвычай цэніцца за межамі Беларусі. Іхныя працы  двойчы адзначаліся замежным журы Experty.by, як найлепшы беларускі альбом. У Харватыі іх альбом назвалі найлепшым замежным дыскам года. А ў 2015-м трыё атрымала чатыры ўзнагароды ад экспэртаў, у тым ліку галоўную – альбом года. Асаблівая сувязь у Port Mone з Украінай, дзе яны выдалі сумесны альбом з гуртом «ДахаБраха» і агучылі нямую стужку «Хліб». Падчас захопу Крыма, беларускія музыкі прыехалі падтрымаць украінскіх вайскоўцаў, якіх заблякаваў ва ўласнай частцы расейскі спэцназ.

Унікальны ў музыкаў падыход да запісу. Папярэдні альбом яны зафіксавалі ў лесе, а новы - ад энэргіі сонца і ветра. Музыка Port Mone – вельмі кінематаграфічная. Яе не назавеш ані джазам, ані рокам, ані фолькам, ані класікай, але яна ўвабрала ў сябе прыкметы ўсіх гэтых стыляў. У размове зь Міраю Шульц удзельнікі трыё распавядуць, як яны ствараюць свае музычныя п’есы, як ставяцца да ідэі далучэньня вакалу і ці вернуцца калі-небудзь да забаўляльнага кірунку, а таксама сыграюць пранікнёны музычны сэт. Чакаецца некалькі прэм’ераў!

Песьні, якія гучаць:

 «River» (музыка А. Варсобы, А. Ванчука, С. Краўчанкі)

«Catfish» (музыка А. Варсобы, А. Ванчука, С. Краўчанкі)

«Усіх тужлівых Радасьць» (музыка А. Варсобы)

«Cold Water» (музыка А. Варсобы, А. Ванчука, С. Краўчанкі)

«Калыханка» (музыка А. Варсобы)

Праз тыдзень, госьцем праграмы Belsat Music Live будзе гурт «Разьбітае сэрца пацана». Прэм’ернае выданьне выйдзе ў этэр 11 лістападаў 20.25 на «Белсаце». Далучайцеся да суполак праграмы Укантакце і Facebook.

TuzinFM