Fink у студыі Belsat Music Live (поўнае відэа + анонс новага выданьня)
2346 / 0
28.10.2017

Fink у студыі Belsat Music Live (поўнае відэа + анонс новага выданьня)

Госьцем 30-га выданьня аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стаў брытанскі выканаўца Fink, які завітаў у Беларусь, каб прэзэнтаваць свой новы альбом «Resergam».

Фінк – гэта мянушка аўтара і выканаўцы Фіна Грынола, 45-ці гадовага брытанца, які цяпер жыве ў Бэрліне. Ён пачынаў як ды-джэй і электроншчык, але ў пэўны момант кінуў гэтую справу, каб граць жывую музыку. Ягоныя песьні гучалі ў саўндтрэках да сэрыялаў «Доктар Гаўс» «Тэорыя хлусьні»,  «Хадзячыя мерцвякі», ён супрацоўнічаў з Джонам Лэджэндам і напісаў песьню для Эмі Ўайнгаўc. Самай пасьпяховай працай брытанца можна лічыць альбом «Hard Believer», які падарыў сьвету пэўна што галоўны на сёньня гіт Фінка. У кожным сваім альбоме Фінк экспэрымэнтуе і зьдзіўляе. І гэтая няспыннасьць у творчым пошуку зацягвае і зачароўвае.  У Менск выканаўца прыехаў, каб прэзэнтаваць свой новы дыск «Resergam» у межах сусьветнага туру. Пра адчуваньне прыгожага, кардынальныя зьмены ў кар’еры, рызыкоўныя канцэрты ў малавядомых яму краінах і пра свой інтарэс у Беларусі Фін і гітарыст Тым Торнтан распавядуць вядоўцы праграмы Міры Шульц.

Песьні, якія гучаць:

«Pilgrim» – 4.59

«Looking Too Closely» – 4.17

«Not Everything Was Better In The Past» – 4.45

«Cracks Appear» – 4.55

(словы і музыка Фіна Грынала)

Асобная падзяка канцэртнаму агенцтву «Wake UP! Agency» за дапамогу ў падрыхтоўцы праграмы.

Праз тыдзень, госьцем праграмы Belsat Music Live будзе трыё Port Mone. Прэм’ернае выданьне выйдзе ў этэр 4 лістапада ў 20.25 на «Белсаце». Далучайцеся да суполак праграмы Укантакце і Facebook.

TuzinFM