12 лекцыяў + канцэрт. Расклад актыўнасьцяў праекту «(Не) расстраляная паэзія»
7315 / 3
30.08.2017

12 лекцыяў + канцэрт. Расклад актыўнасьцяў праекту «(Не) расстраляная паэзія»

Цягам амаль трох месяцаў у менскай кнігарні «Логвінаў» пройдуць адкрытыя лекцыі, прысьвечаныя беларускім пісьменьнікам, якія сталі героямі праекту «(Не) расстраляная паэзія», а 29 кастрычніка ў клюбе «Брюгге» адбудзецца канцэртная прэзэнтацыя альбому на іх вершы.

Усяго заплянаваная 12 адкрытых лекцыяў, якія прачытаюць знаўцы беларускай літаратуры — Андрэй Хадановіч, Віктар Жыбуль, Ганна Севярынец, Антон Рудак, Вольф Рубінчык і Аляксей Стрэльнікаў. Плянуецца таксама, што ў лекцыях возьмуць удзел музыкі, якія прэзэнтуюць у акустычным фармаце песьні, напісаныя ў межах праекту «(Не) расстраляная паэзія».

Лекцыі будуць праходзіць штотыдня ад 1 верасьня да 16 лістапада. Уваход вольны. Першай будзе імпрэза, прысьвечаная Юлію Таўбіну. Лектар Андрэй Хадановіч настолькі зачараваўся ягонай паэзіяй, што вырашыў укласьці кнігу, якая будзе прэзэнтаваная ў гэты ж вечар. Зборнік завецца «Юлі Таўбін. Выбранае», у яго ўвайшлі найлепшыя творы з усіх прыжыцьцёвых зборнікаў паэта, некалькі вершаў, што ніколі не друкаваліся ў ягоных кнігах, а таксама бліскучыя пераклады Гайнрыха Гайнэ.

На лекцыях таксама будуць прэзэнтаваныя «маўклівыя кнігі» — нататнікі-песеньнікі з выявамі паэтаў, якія зрабіла дызайнэрка Кацярына Пікірэня.

Усе лекцыі будуць транслявацца он-лайн праз старонкі паэтаў у Facebook (адрасы ўсіх старонак). Відэавэрсія кожнай лекцыі будзе таксама разьмешчана ў Youtube.

Канцэртная прэзэнтацыя праекту «(Не) расстраляная паэзія» адбудзецца ў клюбе «Брюгге» 29 кастрычніка 2017 году — роўна праз 80 гадоў пасьля той жахлівай ночы, калі ў турме наркамату ўнутраных справаў БССР былі расстраляныя 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Квіткі можна набыць праз Bezkassira.by

Песьні, запісаныя для «(Не) расстраляная паэзія» ўвосень будуць прэзэнтаваныя на TuzinFM, яны складуць адмысловы восеньскі тур аўдыёчарту.

Расклад лекцыяў: 

Верасень-лістапад. 19:00. Кнігарня «Логвінаў» (прасп. Незалежнасьці, 37а). Уваход вольны!

1.09 (пт)

Юлі Таўбін

Лекцыю чытае Андрэй Хадановіч

+ прэззэнтацыя кнігі «Юлі Таўбін. Выбранае»

8.09 (пт)

Майсей Кульбак

Лекцыю чытае Вольф Рубінчык.

Пры ўдзеле Аляксандра Памідорава

15.09 (пт)

Юрка Лявонны

Лекцыю чытае Віктар Жыбуль.

Пры ўдзеле Vuraj

22.09 (пт)

Анатоль Вольны

Лекцыю чытае Антон Рудак.

Пры ўдзеле Akute

28.09 (чц)

Ізі Харык

Лекцыю чытае Вольф Рубінчык.

Пры ўдзеле Сьветы Бень

6.10 (пт)

Валеры Маракоў

Лекцыю чытае Антон Рудак

Пры ўдзеле Naka

13.10 (пт)

Міхась Зарэцкі

Лекцыю чытае Аляксей Стрэльнікаў

Пры ўдзеле Re1ikt

20.10 (пт)

Міхась Чарот

Лекцыю чытае Ганна Севярынец

Пры ўдзеле Dzieciuki

27.10 (пт)

Зяма Півавараў

Лекцыю чытае Віктар Жыбуль.

Пры ўдзеле Vinsent

 

29.10 Канцэртная прэм’ера праекту «(Не)расстраляная паэзія», клюб «Брюгге» (прасп. Партызанскі, 6а), уваход — 20 руб., набыць квіток

 

3.11 (пт)

Уладзіслаў Галубок

Лекцыю чытае Аляксей Стрэльнікаў.

Пры ўдзеле Зьмітра Вайцюшкевіча

10.11 (пт)

Алесь Дудар

Лекцыю чытае Ганна Севярынец.

Пры ўдзеле Кацярыны Ваданосавай

16.11 (чц)

Тодар Кляшторны

Лекцыю чытае Андрэй Хадановіч

Пры ўдзеле TonqiXod

TuzinFM

КАМЕНТАРЫ:

  • Нагбом / адказаць
    01.09.2017 / 18:59

    Спадару Сяргею Будкіну да разважання.
    Было б файна, калі б выйшаў альбом "Спевы Курапатаў". На абароне Курапатаў выступала шмат беларускіх музыкаў: Вольскі, Вайцюшкевіч, Мельнікаў, Бартосік, Захарэвіч, Такінданг, Клюеў,гурт Дзецюкі і іншыя.
    Думаю,што атрымаўся бы вельмі цікавы альбом. Музыкі прыехалі і выступалі для сапраўдных сыноў Беларусі,для тых,каму неабыякава Радзіма. Падтрымалі хлопцаў,некаторыя доўгі час там былі.

  • Searhei Budkin
    Searhei Budkin / адказаць
    02.09.2017 / 10:13

    Так, мы крыху дапамагалі ў арганізацыі гэтых канцэртаў. Мне здаецца, што "(Не) расстраляная паэзія" і пра Курапаты ў тым ліку. Абаронцам Курапатаў у тым ліку ён прысьвячаецца. І частка з названых музыкаў у ім удзельнічае.

  • Нагбом / адказаць
    02.09.2017 / 23:33

    Дзякуй за адказ,спадар Сяргей.
    "Не расстраляная паэзія" - гэта на маю думку ўсё ж такі трошкі іншы праект,чым той,які можна было б зрабіць з песен музыкаў, якія спявалі на абароне. Бо "Не расстраляная паэзія" - гэта памяць у першую чаргу, а на абароне - гэта падтрымка людзей,якія знайшлі час і прыйшлі,гэта песні перад вогнішчам сярод неабыякавых,сярод тых, каму не ўсё роўна,людзі з'ядналіся і іх яшчэ больш з'ядноўвала песня. Нават калі музыкі(якія не трапілі ў праект "Не расстраляная паэзія") не такія папулярныя,як Вольскі і г.д., але таксама досыць вядомыя і справай пацвердзілі сваю адданасць Радзіме і было б добра выдаць дыск з песнямі музыкаў-ўдзельнікаў абароны Курапат.

  • КАМЕНТАВАЦЬ