:B:N: «Нашая песьня вартая такой увагі і перамогі!» (аўдыё)
1215 / 0
19.06.2017

:B:N: «Нашая песьня вартая такой увагі і перамогі!» (аўдыё)

Песьня «Шукай сваё» пяць тураў ішла да перамогі і ўрэшце адсьвяткавала яе ў 12-м туры!

542 галасы набрала цягам галасаваньня ў 12-м туры электрычная вэрсія песьні гурту :B:N: «Шукай сваё», што дазволіла ёй замацавацца на 1-м месцы. Кампазыцыя дэбютавала ў чарце ў 5-м туры і ўвесь гэты час змагалася за права быць у лідэрах — яна была на трэцяй і на другой прыступцы, а цяпер адзначылася і на самай вяршыні. «Прыемная і нечаканая перамога, сапраўды. Нашая песьня вартая такой увагі і перамогі!» — сказаў з нагоды перамогі лідэр :B:N: Алесь Лютыч. Ён лічыць, што кожны з удзельнікаў чарту цікавы па-свойму і нікога вылучаць не бярэццца.

Што да навінаў каманды, то :B:N: на выходных далі пасьпяховы канцэрт у Верхнім горадзе. Гурт не стаіць на месцы: музыкі пішуць новыя песьні і рыхтуюцца адзначыць увосень 18-годзьдзе свайго гурту. Алесь кажа, што з гэтай нагоды будзе прыемнасьць для слухачоў. Што менавіта — дазнаемся празь некалькі месяцаў.

TuzinFM