Мікіта Найдзёнаў: «Сам галасую за сябе і раю іншым»
3405 / 4
03.12.2013

Мікіта Найдзёнаў: «Сам галасую за сябе і раю іншым»

Гурт Hurma з кліпам «Давай на раз, два, тры» стаў пераможцам першага туру відэа-чарту на Tuzin.fm.

Лідэр каманды Мікіта Найдзёнаў прызнаецца, што і сам галасаваў за свой гурт. «Тое, што наш кліп самы лепшы — гэта відавочна. Незразумела толькі, чаму некаторыя людзі галасуюць за іншыя відэа. Мяркую, яны проста ня могуць зь першага разу патрапіць у патрэбную кружэлачку. Альбо ім заплацілі. Сам галасую за сябе і раю іншым».

Акрамя свайго кліпу Мікіта ўпадабаў з усіх удзельнікаў чарту найбольш «Абдымі мяне» Navi і «Веру, Надзею, Любоў» дуэту Вольскі-Хітрык. «Дужа падабаецца іх карцінка. Хоць кліпы абсалютна супрацьлеглыя па настроі».

Hurma тым часам працягвае сваё пераможнае шэсьце. Сьледам за Гран-Пры фэсту «Такие пряники» гурт атрымаў перамогу ў намінацыі «Беларускамоўны гіт» на «Песьні году», якую ладзіць тэлеканал ОНТ. Паглядзець этэр гэтай музычнай прэміі можна будзе бліжэй да Калядаў.

Tuzin.fm

Тэгi:

КАМЕНТАРЫ:

  • Аляксей Кульбіцкі
    Аляксей Кульбіцкі / адказаць
    03.12.2013 / 21:14

    «Тое, што наш кліп самы лепшы — гэта відавочна. Незразумела толькі, чаму некаторыя людзі галасуюць за іншыя відэа... Альбо ім заплацілі. Сам галасую за сябе і раю іншым» - у-а-ха-ха! ))) Хлопец далёка пайшоў бы ў палітыцы, такія фразы мы раз у пяцігодку якраз і чуем %)

  • bulbanik / адказаць
    03.12.2013 / 22:33

    хлопец папросту жартуе, не больш. ну і радуецца перамогі.
    галоўнае, каб не спыняліся на дасягнутым. у гэтага гурта ёсць яшчэ якасны кліп на песню "нашы дні":
    http://www.youtube.com/watch?v=d0wgBLoIAgY

  • Аляксей Кульбіцкі
    Аляксей Кульбіцкі / адказаць
    04.12.2013 / 14:27

    Ну як вам сказаць ))

  • bulbanik / адказаць
    03.12.2013 / 22:34

    *радуецца перамозе

  • КАМЕНТАВАЦЬ