Irdorath: «Беларусы былі, ёсьць і будуць!»
2829 / 3
31.08.2016

Irdorath: «Беларусы былі, ёсьць і будуць!»

Песьня гурта Irdorath перамагла ў мэгатуры-2016, а дыск «Dreamcatcher», куды яна ўвайшла, стаў найлепшым у выніковым галасаваньні ў альбомным чарце.

Кампазыцыя «Быў. Ёсьць. Буду», напісаная на верш Уладзімера Караткевіча змагалася за званьне найлепшага гіта сэзону 2015—2016 зь песьняй «Сеяць вецер» праекту Яна Маўзэра «Мама» і па выніку перамагла. Дыск «Dreamcatcher» у выніковым альбомным чарце апярэдзіў гурт Rahis з альбомам «Памім сонцам і хмарамі».

«Калі казаць шчыра, мы практычна не сачылі за галасаваньнямі, таму перамога адразу ў дзьвюх намінацыях апынулася для нас нечаканым і прыемным сюрпрызам. Мы вельмі ўдзячныя ўсім тым нашым слухачам, што цягам году галасавалі за нас — проста таму што ім падабаецца тое, што мы робім. Менавіта такая падтрымка і дае зразумець, што ты на правільным шляху, што ўсё гэта робіцца недарма», — кажа з нагоды перамогі Надзея Ірдарат.

Музыкі з Irdorath абралі гэты верш Караткевіча, бо лічаць, што ў гэтых трох словах закладзены падмурак выжываньня беларусаў. «Колькі разоў нам спрабавалі сказаць, што мы ня маем права называцца нацыяй? Колькі разоў нас вынішчалі амаль дашчэнту? Так, мы ніколі не былі народам, якога паважаюць і баяцца“, не былі прарадзімай індаэўрапейцаў, славян, ці якіх-небудзь фіна-вуграў. Але нягледзячы ні на што мы Былі, Ёсьць і Будзем тымі, кім нарадзіліся. Вось у гэтым і ёсьць наш галоўны вялікі подзьвіг. І вельмі прыемна, што разам з намі гэта адчулі і нашы слухачы», — зазначаюць музыкі.

Свой альбом «Dreamcatcher» яны называюць «стравай, якую неабходна смакаваць» — выдадзены летась, ён паступова набіраў сілу і прабіваў сабе дарогу да слухачоў. «Нам было вельмі прыемна сачыць за тым, як „Лавец сноў“ перамагаў тур за турам у чарце на „Тузіне“, — кажа Ўладзімер Ірдарат. — Ён выйшаў цалкам акустычным, але мы ня думаем, што за гэта трэба трымацца як за абавязковы канцэпт. Цяпер мы працуем над новым альбомам і пакуль што не загадваем, які гук мы хочам на ім пачуць. Будзем шмат экспэрымэнтаваць і спадзяемся, што нашыя прыхільнікі будуць працягваць нас падтрымліваць».

Такім чынам, Irdorath — аўтары найлепшай песьні і найлепшага альбому сэзону 2015—2016.

Віншуем музыкаў!

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • Владимир Шанцев
    Владимир Шанцев / адказаць
    01.09.2016 / 07:12

    Итак, закончилось голосование на Tuzin.fm на звание «Песня года». Долгое время лидировала «Сеяць вецер» гурта «Мама» (экс Маузер). И это было логично, так как по числу скачиваний за год эта песня лидирует с большим отрывом. То есть эта песня –фактически Песня года. Но «вдруг» в последний день резко пошла в отрыв группа Irdorath. И произошло чудо. Вернее, чуда не произошло. Кто-то позволил им «вбросить» почти 200 голосов в последний день! И еще деталь. Победила песня с красноречивым названием “Быў. Ёсць. Буду”. Вроде по Короткевичу. А на деле получилось про Лукашенко. Он хочет “Быў. Ёсць. Буду” при таком голосовании. А вот песня “Сеяць вецер” посвящена Площади. Увы, пока побеждают темные силы. Дело Ермошиной живет и побеждает.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    01.09.2016 / 10:51

    Спадар Уладзімер, не шукайце змоваў і схаваных сэнсаў там, дзе іх няма. Усё прасьцей - Irdorath актыўна заклікаў галасаваць сваіх прыхільнікаў у сацсетках, асабліва ў апошнія дні галасаваньня. А прыхільнікаў у іх УКантакце, напрыклад, больш за 7500.

  • Jan Mauzer
    Jan Mauzer / адказаць
    03.09.2016 / 10:30

    Ня трэба сварыцца, мы ўсе робім адну справу й дзякуй Тузіну за дапамогу ў прасоўваньні беларускай музыкі. Irdorath віншую зь перамогай)

  • КАМЕНТАВАЦЬ