Rahis: «Займацца музыкай у Беларусі — гэта рамантычна» (аўдыё/відэа)
2137 / 0
30.05.2016

Rahis: «Займацца музыкай у Беларусі — гэта рамантычна» (аўдыё/відэа)

Гурт Rahis перамог адразу ў двух чартах на Tuzin.fm — з кліпам «Грэй мяне» і альбомам «Паміж сонцам і хмарамі».

Менавіта гэтым альбомам музыкі нагадалі пра сябе празь пяцігадовую паўзу. У галасаваньні ў CD-чарце ў 8-м туры ён апярэдзіў усіх, набраўшы 369 галасоў. Кліп рэжысэра Ігара Чышчэні на песьню з гэтага дыску «Грэй мяне» набраў у відэачарце 344 галасы, чаго хапіла каб атрымаць перамогу і там. Адзін з заснавальнікаў і вакалістаў гурту Дзяніс Філіпенка прызнаецца, што яго вельмі зьдзівіла і прыемна парадавала сталая падтрымка на «Тузіне» альбому і кліпу. «Бачу, што нас падтрымліваюць галасамі ўжо цягам некалькіх месяцаў. Напэўна ў гэтым месяцы нагаласавала крышачку больш чым звычайна і гэтага хапіла. Безумоўна, такая падтрымка нас грэе».

Дзяніс з інтарэсам сочыць за ўсімі трыма чартамі на «Тузіне»: «Хачу сказаць вялікі дзякуй усім беларускім музыкам за тое, што яны тут займаюцца музыкай — гэта рамантычна. Адзначыў бы найперш Re1ikt — за ўзровень і душу, Shuma — за крэатыў, Ilo&friends за глыбіню і Лявона Вольскага за ўсё ягонае жыцьцё. Наогул жа шмат хто варты ўвагі».

Цяпер музыкі рыхтуюцца да сольнага канцэрту, які пройдзе гэтым летам у клюбе «ILI». Сачыце за нашай афішай.

Tuzin.fm, фота Юліі Сакалоўскай