«Засьпявай 3.0». Вольскі назваў найлепшыя беларускія кавэры (аўдыё)
2665 / 0
22.05.2016

«Засьпявай 3.0». Вольскі назваў найлепшыя беларускія кавэры (аўдыё)

Сябра журы «Засьпявай 3.0» Лявон Вольскі зачараваны вэрсіяй песьні «Я да жалю ня пан» з праекту «Народны альбом», якую зрабіў гурт SnopSnoǔ.

Прашу мне дараваць, але часу хапіла толькі на праслухоўваньне песень з намінацыі «Беларускі кавэр». Тут больш за ўсё мне спадабаўся кавэр на «Да жалю ня пан», які зрабіў гурт SnopSnoǔ. Набралася таксама зь дзясятак іншых твораў, якія зьвяртаюць на сябе ўвагу — іх я вырашыў паставіць у адвольным парадку. Абавязкова пазнаёмлюся з усім астатнім матэрыялам, пададзеным у іншыя дзьве намінацыі, і скажу сваё слова пры вызначэньні пераможцаў «Засьпявай 3.0». 

SnopSnoǔ — Я да жалю ня пан (кавэр на «Народны альбом»)

Сяргей Скуратовіч (Рэй) — Калыханка (кавэр на «Песьняроў»)

Яўген Сяргеюк — Многа неба (кавэр на J:Морс)

Шык-бэнд — RnB-party (кавэр на HandmadE)

Ketri — На граной нядзелі (кавэр на «Палац»)

Віктар Лупасін — Пачакай (кавэр на Pauline)

Лявон Вольскі, для Tuzin.fm

Даведка ТГ: Лявон Вольскі — музыка, паэт, мастак. Нарадзіўся 14.09.1965 у Менску. Скончыў Менскую мастацкую вучэльню (1984). У 1981 годзе стаў адным з заснавальнікаў гурта «Фаворит», які ў 1982 годзе пераназваны ў «Мрою» — адзін зь першых незалежных беларускамоўных рок-гуртоў. У 1994 годзе ініцыяваў пераўтварэньне «Мроі» ў гурт N.R.M., дзе выступаў у якасьці вакаліста, гітарыста і суаўтара песень да 2011 году. Пасьля выступае ў сольнай якасьці і разам з гуртом «Крамбамбуля» (з 2002-га). Граў таксама ў гуртах «Новае Неба» (1991—1998, клявішы, бэк-вакал), ZET (2001—2006, вакал, аўтар песень), праектах «Народны альбом», «Сьвяты вечар», «Я нарадзіўся тут» ды іншых.