«Засьпявай 3.0». Выбар Уладзя Лянкевіча (аўдыё)
2518 / 2
17.05.2016

«Засьпявай 3.0». Выбар Уладзя Лянкевіча (аўдыё)

Сябра журы Ўладзь Лянкевіч назваў свае шасьцёркі фаварытаў у кожнай намінацыі, але тлумачыць нічога ня стаў, каб яго камэнтар не выглядаў, як «нешта сярэдняе між грамадзкім судзілішчам і адкрытай лекцыяй некага фрыка».

Марнасьць публічных выказваньняў адольвае мяне ў такой ступені, што я проста ня веру, што які-кольвек мой камэнтар зможа паслужыць аргумэнтам для тых, хто ад пачатку палічыць, што я або прасоўваў знаёмца, або знарок кагосьці «валіў», або проста безгустоўны дурань, які сам выдае творчае сьмецьце сумнеўнай якасьці і таму ягоныя ацэнкі — тыцканьне пальцамі ў сала.

То бок мне асабіста ў двух абзацах патлумачыць абмежаваны ўмовамі конкурсу выбар (напрыклад, што з 7, 8 месцам — гэта заўсёды цікавыя рэчы, якія застануцца за бортам, часам, праўда, іх сустрэнеш у шасьцёрках іншых) проста немагчыма, асабліва калі конкурсны матэрыял слухаўся і абдумваўся тыдзень. Адпаведна, пра кожную пазыцыю магу дыскутаваць хвілін 10—15, таму адзіна магчымым фарматам вытлумачанай прэзэнтацыі маіх шасьцёрак зь месцамі бачыцца нешта сярэдняе між грамадзкім судзілішчам і адкрытай лекцыяй некага фрыка.

Калі некаму будзе няўзмог цікава маё меркаваньне (ха-ха!) і прычыны зьяўленьня канкрэтнай пазыцыі (або ігнор іншай), то пішыце камэнт з пытаньнем тут, або ў якім-небудзь фэйсбуку.

У рэйтынгу месцы падаюцца ў адвольным парадку, ­— заўвага ТГ.

«Сьпяваная паэзія»

Віктар Лупасін — Гарадзкі раманс (на словы Андрэя Хадановіча)

Апоўначы — Стварэньне сусьвету (на словы Касі Глухоўскай)

Антось Звычайны — Быў.Ёсьць.Буду (на словы Ўладзімера Караткевіча)

«Голая манашка» — Танец–фрык (на словы Зьмітра Вішнёва)

Станіслаў Чахоўскі — Астэроід (на словы Ігара Канановіча)

Pauline — Смутак гораду (на словы Ірыны Багдановіч)

«Беларускі кавер»:

Яўген Барышнікаў — А я лягу, прылягу (кавэр на «Сяброў»)

Ганна Крамэр — На станцыі Койданава (кавэр на «Бонду»)

Yellow Power — Котка (кавэр на «Новае Неба»)

SnopSnoǔ — Я да жалю ня пан (кавэр на «Народны альбом»)

Віктар Лупасін — Пачакай (кавэр на Pauline)

Яўген Цярэнцьеў — Вераніка (кавэр на «Песьняроў»)

«Замежны пераклад»

Bar Akaryna — Дзе кветкі ўсе (Pete Seeger cover)

Яўген Цярэнцьеў — Ноч у ліпні (Кипелов cover)

Mk-band — Я зьмяняю сьвет (Eric Clapton cover)

Тацяна Карнейка — Чырвань (Scarlet cover)

Віктар Лупасін — Багэмская рапсодыя (Queen cover)

Дзіма Нікановіч, Вольга Сацюк і Мікіта Найдзёнаў — За табой (Eros Ramazzotti cover)

Ваш Уладзь Лянкевіч

Даведка ТГ: Уладзь Лянкевіч — паэт, перакладчык, музыкант. Нарадзіўся ў 1987 годзе ў Менску. Скончыў філялягічны факультэт БДУ (беларуская філялёгія) і Беларускі Калегіюм (філязофія/літаратура), асьпірантуру БДУ. Сябра рэдакцыі інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСьвет». Фіналіст конкурсаў Беларускага ПЭН-Цэнтру імя Ф. Пэтраркі (2004), памяці К. Шэрмана (2009) і Чэслава Мілаша (2011). У 2013 годзе выдаў кнігу вершаў і песень «70% вады», за якую атрымаў прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Пераклаў на беларускую вершы Гіёма Апалінэра, Арцюра Рэмбо, Жорж Санд, песьні ў яго перакладзе на беларускую выконвалі гурт «Смысловые галлюцинации», Марыя Тарасевіч ды іншыя. Грае ў гурце TonqiXod (вакал, аўтар тэкстаў), зь якім быў адзначаны па выніках 2014 году на ўзнагародах Experty.by за альбом «Pradmova» ў намінацыях «Найлепшы дэбютны альбом», «Найлепшы беларускамоўны альбом», «Найлепшы рок-альбом» і ўзяў «Прыз штатных экспэртаў», як альбом году, стаў пераможцам «Басовішча-2014».

КАМЕНТАРЫ:

  • Maximka Субоч
    Maximka Субоч / адказаць
    19.05.2016 / 13:59

    Хм... і няма нават гнеўных каментароў.

  • Евгений Сергеюк
    Евгений Сергеюк / адказаць
    19.05.2016 / 16:22

    ні пад кім з сябраў журы няма гнеўных каментароў ... ніхто першым не жадае быць, чакаем хто ж пачне))

  • КАМЕНТАВАЦЬ