На «Засьпявай 3.0» падалі 78 заяваў (сьпіс канкурсантаў)
2653 / 0
03.05.2016

На «Засьпявай 3.0» падалі 78 заяваў (сьпіс канкурсантаў)

78 заяваў прыйшло на конкурс «Засьпявай 3.0», які праводзіць партал Tuzin.fm і дабрачынны фонд «Вяртаньне» пры падтрымцы парталу Tut.by і кампаніі «Будзьма беларусамі!». Зь іх журы абярэ найлепшых у трох намінацыях — «Паэзія», «Кавэр» і «Пераклад».

Паводле ўмоваў сёлетняга конкурсу разглядаліся заявы ад канкурсантаў ад 16 да 33 гадоў уключна.

У намінацыю «Сьпяваная паэзія» пададзена 32 заявы. Паводле ўмоваў, неабходна было самастойна выбраць верш вядомага сучаснага беларускага паэта на беларускай мове і выканаць яго ва ўласнай манеры на сваю музыку. Канкурсанты сьпявалі на словы Ўладзімера Караткевіча, Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Пятруся Броўкі, Васіля Зуёнка, Барыса Жанчака, Андрэя Хадановіча, Зьмітра Вішнёва, Марыйкі Мартысевіч, Валярыны Куставай, Ігара Канановіча, Дашы Бялькевіч, Ірыны Багдановіч, Касі Глухоўскай, Насты Кудасавай, Анатоля Дэбіша, Алеся Плоткі, Кацярыны Массэ, Веры Бурлак, Каці Пытлевай, Віталя Цевяшова, Кацярыны Ваданосавай, Тацяны Казановіч.

Заявы ў гэтую намінацыю прынятыя ад наступных гуртоў і выканаўцаў:

«Адарвірог», «Апоўначы», Кэці Асраташвілі (K3TYVANA), Bigi, Станіслаў Чахоўскі, «DrЫмоn», Fabiant, Ільля Фаляжынскі, Мікіта Ягораў, Пятро Клюеў, «Лепшы квас», «Ліхтар», Віктар Лупасін, Наста Макарава, Nancy Rich, Pauline, Віктар Паўлючэня/Марына Вярэніч, Антось Ролда, Аляксандар Савіцкі, Андрэй Сянькевіч, Дзіма Ску, «Сон-трава», Sun Beat, The Memories, Ксенія Тоўсьцік, «Тутэйшыя», «Удалённый доступ», Кацярына Ваданосава, Дзяніс Валюнцевіч, Ян Жанчак«Голая манашка», Антось Звычайны.

У намінацыю «Беларускі кавэр» прымаліся вядомыя беларускамоўныя (ці перакладзеныя на беларускую) песьні ва ўласным арыгінальным прачытаньні. Было атрымана 26 заяваў. Канкурсанты перасьпявалі творы гуртоў «Бонда», «Мроя», «Новае Неба», «Уліс», «Мясцовы час», N.R.M., «Народны альбом», «Песьняры», «Сябры», «Бяседа», «J:Морс», «Без билета», «Стары Ольса», «Бостонское чаепитие», Akute, Handmade, Pauline, а таксама Алены Сьвірыдавай і Анжалікі Агурбаш.

Такім чынам, у намінацыі «Беларускі кавэр» заявы падалі:

Кэці Асраташвілі, Яўген Барышнікаў, Яўген Цярэнцьеў, Іна Гаўрылюк, «Істота», Ketri, Ганна Крамэр, Leibonik, «Лепшы квас», «Ліхтар», Віктар Лупасін, Вольга Міхаленка, Віктар Паўлючэня/Марына Вярэніч, Ільля Санько, Яўген Сяргеюк, Кірыл Шык, Яўген Сірота, «Чтобы-чтобы», Сяргей Скуратовіч (Рэй), SnopSnoǔ, Ксенія Тоўсьцік, «ТрыВІА», «Тутэйшыя», «Удалённый доступ», UGoslavia, Yellow Power.

Упершыню была ўведзеная новая намінацыя — «Замежны пераклад». У яе прымаліся вядомыя замежныя гіты ў перакладзе на беларускую мову. У гэтую намінацыю пададзена 20 заяваў. Канкурсанты пераклалі і выканалі творы гуртоў Quenn, One Republic, Scorpions, Garbage, Prodigy, Scarlet, Blink-182, «Димна Суміш», «Кипелов», а таксама HaBanot Nechama, Lady Gaga, Эрыка Клэптана, Боба Марлі, Піта Сігера, Элвіса Прэсьлі, Эраса Рамазоці, Крыса Айзэка, Джона Леджэнда, Канчыты Вюрст.

У гэтую намінацыю заявіліся:

Ангеліна, Дыяна Аргер/Яўген Сірота, Bar Akaryna, «Час лайна», Яўген Цярэнцьеў, «DrЫмоn», DW , Саня Фунт, Парфен Гондра, Юлія Хвошч, Тацяна Карнейка, «Ліхтар», Віктар Лупасін, Вольга Міцура, Mk-band, Дзіма Нікановіч/Вольга Сацюк/Мікіта Найдзёнаў, Тацяна Пілюцік, Ільля Санько, Дзіма Ску, Ксенія Тоўсьцік.

Усе песьні ўважліва адслухае журы, у якое ўваходзяць: Алег Хаменка (лідэр гурту «Палац», выкладчык, вядучы жывых канцэртаў «Засьпявай»), Лявон Вольскі (музыка, літаратар), Уладзь Лянкевіч (паэт, вакаліст гурту TonqiXod), Ганна Янкута (перакладчыца, літаратурны крытык), Сяргей Пукст (музыка, паэт, выкладчык), Віталь Рыжкоў (паэт, музыка), Андрэй Хадановіч (паэт, перакладчык, музыка), Глеб Лабадзенка (мовазнаўца, паэт), Сяргей Балахонаў (літаратар, перакладчык), Яўген Карпаў (журналіст TUT.BY), Сяргей Будкін (Tuzin.fm), Павал Бераговіч (фонд «Вяртаньне»).

Нагадаем крытэры ацэнкі. У намінацыі «Сьпяваная паэзія» ўвага зьвяртаецца на арыгінальную музычную падачу, гарманічнае спалучэньне музыкі і слова. У «Беларускі кавэры» будуць зважаць на ступень прасякненьня абраным сьпеўным матэрыялам; якасьць перакладу (калі пададзеная іншамоўная песьня); здольнасьць падаць вядомую песьню па-новаму, а таксама наданьне ёй іншага актуальнага гучаньня. У «Замежным перакладзе» цэніцца перадусім якасьць перакладу на беларускую мову, ступень прасякненьня абраным сьпеўным матэрыялам; здольнасьць падаць вядомую песьню па-новаму, а таксама наданьне ёй іншага актуальнага гучаньня.

Да 20 траўня на партале Tuzin.fm ды рэсурсах інфармацыйных партнэраў конкурсу будзе абвешчаны шорт-ліст конкурсу. Выканаўцы, якія ў яго трапяць, атрымаюць магчымасьць выступіць ужывую на летніх канцэртах сэрыі «Засьпявай 3.0», якія пройдуць пры ўдзеле вядомых беларускіх гуртоў на тэрасе кавярні Chill-Out, што на плошчы Свабоды, 4. Па выніках канцэртаў будуць названыя найлепшыя. Прызавы фонд конкурсу сёлета складае 1500 эўра.

Tuzin.fm