Непаўторная Hurma (прэм’ера альбому!)
6363 / 6
13.10.2015

Непаўторная Hurma (прэм’ера альбому!)

Пераможца ў намінацыі «Дэбют» на прэміі «Героі году — 2013» гурт Hurma прэзэнтуе на Tuzin.fm свой першы альбом «Repeat».

Гэты альбом музыкі рыхтавалі амаль 2 гады — ад таго часу, як былі адзначаныя ў намінацыі «Дэбют» на прэміі «Героі году — 2013». «Выхад альбому нечым нагадвае нараджэньне дзіця. Вядома, ёсьць і бязьдзетныя выканаўцы, ёсьць артысты як маці-гераіні, якія выдаюць па альбоме на год. Але ж першы альбом, як першынец — гэта тое, чаго неверагодна чакаеш», — кажа лідэр каманды Мікіта Найдзёнаў. Для яго з калегамі «Repeat» стаў нагодай паспрабаваць тое, што гурт раней не рабіў: запрасіць сэсійных музыкантаў, знайсьці прадусара альбома, запісаць хор, папрацаваць у студыі з запрошанымі бэк-вакалістамі.

«За грошы, укладзеныя ў дыск, можна было б набыць неблагую машыну. Але я рады, што альбом выйшаў, задаволены тым, якім ён атрымаўся», — кажа Мікіта. Цяпер Hurma рыхтуе сэрыю выступаў па Беларусі на курсах «Мова Нанова», а затым вялікі сольны канцэрт-прэзэнтацыю ў Менску. Яна пройдзе 27 лістапада ў новым беларускамоўным клюбе «Пляцоўка Хол».

10 фактаў пра альбом Repeat:

1.            Прыпеў песьні «Птушка» — варыяцыя вершу Ўладзімера Някляева «Пералётная птушка зламала крыло аб драты…». Някляеў у курсе.

2.            У песьні «Сэрца мільёнаў» сьпявае хор, створаны зь сяброў ды прыхільнікаў гурта.

3.            Рыф песьні «Вуду» нагадвае песьню «This Love» гурта Maroon 5. Таму між сабой музыкі свой трэк называюць Maroon 5.

4.            Палова песень з альбому гучыць у танальнасьці до дыез мінор. Важная інфармацыя.

5.            Гітарыст Brutto Павал Трацяк узяў удзел у запісе дзьвюх песень. Прычым у адной зайграў яшчэ на басе.

6.            «Я кожны твой харэй» — адсылка да вершу Анатоля Сыса, які перасьпяваў гурт Bosaesonca.

7.            На сола ў песьні «Я буду побач» было зроблена каля 20 дубляў. Але потым гэтае сола прыбралі зь песьні.

8.            Назву альбому прыдумала паэтка Аліса Мініна.

9.            На запісе песьні «Полі» выкарыстоўваўся інструмэнт клавэ.

10.          Вакал песьні «У цішыні» быў запісаны ўсяго за адну сэсію. 

Словы і музыка: Мікіта Найдзёнаў

Аранжыроўкі: Мікіта Найдзёнаў, Даніель Перцаў

Вакал: Мікіта Найдзёнаў

Бэк-вакал: Даніель Перцаў, Аляксей Грос

Гітара: Раман Саракалетаў, Яўген Кунічкін, Павал Трацяк, Мікіта Найдзёнаў

Бас: Сяргей Карпянчук

Бубны: Сяргей Кучынскі

Запіс: Сяргей Чайка, Павал Сініла

Зьвядзеньне: Hurma

Майстэрынг: Павал Сініла, Everest studio

Дызайн вокладкі: Alen Hit

Tuzin.fm, фота Крысьціны Грэкавай

КАМЕНТАРЫ:

  • Maximka Субоч
    Maximka Субоч / адказаць
    14.10.2015 / 01:49

    Першая песня Колд Плэй вельмі нагадвае.

  • Николай Пахомчик
    Николай Пахомчик / адказаць
    14.10.2015 / 11:07

    Дочитал до "Рыф песьні «Вуду» нагадвае песьню «This love» гурта Maroon 5. Таму між сабой музыкі свой трэк называюць Maroon 5", послушал... действительно очень похоже... так а смысл? Просто хотел спросить, не смог удержаться

  • СокПрастаты / адказаць
    14.10.2015 / 20:28

    Закаханая урэтра

  • Sergey Tsurankov / адказаць
    14.10.2015 / 22:01

    Про уретру смешная песня, никто ещё про половые органы в Беларуси не пел

  • Andrey Lazuk
    Andrey Lazuk / адказаць
    23.10.2015 / 22:39

    Дык дзе яго спампаваць?

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    25.10.2015 / 19:08

    Слухайце на "Тузіне", а як падабаецца - набывайце дыск:)

  • КАМЕНТАВАЦЬ