Рок-дзень на беларускім Oktoberfest: максымум драйву і смачная кухня
2176 / 1
17.09.2015

Рок-дзень на беларускім Oktoberfest: максымум драйву і смачная кухня

26 верасьня на «Актобэрфэсьце» ў Камарове — рок-дзень. За драйв і настрой адказваюць гурты The UNB, Leibonik, Neuro Dubel.

Забаўляльная праграма другога дня Oktoberfest у загарадным комплексе «Камарова», што за 5 кілямэтраў ад Менску, стартуе ў 16:00. Будуць працаваць разнастайныя зоны актыўнасьці, кухня, а таксама дзіцячы лягер Kids village. Музычная частка пачнецца ў 18:00. На сцэну ўтульнай кавярні ў Камарове выйдуць гурты The UNB, Leibonik, Neuro Dubel.

«Будзем чадзіць па поўнай, а стаўку зробім на энэргічныя і пазытыўныя нумары», — абяцае Аляксандар Кульлінковіч. Музыка, дарэчы, задумваецца напісаць песьню пра піва, бо сам — вялікі аматар гэтага напою. «Сам дзіўлюся — у нас хапае песень дзе так ці інакш праходзіць алькагольная тэматыка, а вось канкрэтна пра піва няма», — усьміхаецца лідэр групы Neuro Dubel.

Пераможцы ў намінацыі «Дэбют-2014» на штогадавой музычнай прэміі «Героі году» гурт Leibonik рыхтуюць да выступу на «Актобэрфэсьце» ў Камарове праграму, якую называюць «VIP»: «Яна расшыфроўваецца як „выпіць і пасьпяваць“. Гэтым разам паспрабуем цалкам абмінуць мінорныя песьні, што звычайна рэдкасьць на нашых выступах, і выдаць як мага больш басу, драйву і пазытыву», — кажа лідэр каманды Сяргей Башлыкевіч.

А вось музыкі з The UNB прызнаюцца, што нічога спэцыяльнага ад іх слухачы не пачуюць: «Не сакрэт, што піва адзін зь відаў паліва, якія рушаць у невядомым кірунку наш гурт ужо цягам больш чым 30 гадоў. Мы не намагаліся рыхтаваць да будучага мерапрыемства нейкую „піўную“ праграму — яна ў любым разе такой і апынецца», — кажа лідэр каманды Дольнік.

З гастранамічных цікавостак «Актобэрфэсту ў Камарове» — дэгустацыя рачной рыбы муксун, спэцыяльнае мэню з баварскай кухняй, вялікі выбар фірмовых гатункаў піва, у тым ліку адмыслова звараны гатунак «Актобэрфэст». Гасьцей таксама чакаюць зьніжкі, конкурсы, падарункі і сюрпрызы. Весьці канцэртную частку будзе Ўсевалад Сьцебурака.

НАБЫЦЬ КВІТОК НА КАНЦЭРТ 26 ВЕРАСЬНЯ

Прыяжджаць у Камарова (5 км ад МКАД па Слуцкай шашы) можна на ўласным транспарце — схема праезду. Таксама для гледачоў арганізаваныя бясплатныя маршрутныя таксі д/с Дружная — Камарова, Камарова — д/с Дружная з 16:00 да 0:00. Расклад руху можна паглядзець у афіцыйных суполках «УКантакце» і Facebook.

Квіткі можна набыць праз Kvitki.by: на канцэрт 26 верасьня папярэдні кошт 200 000 руб. (з улікам камісіі апэратара), на ўваходзе — 250 000 руб. Даступныя таксама абанэмэнты для тых, хто хоча наведаць ад двух да пяці канцэртаў, заплянаваных да 10 кастрычніка — выходзіць таньней.  Інфалінія: +375 29 676-81-95. Браніраваньне столікаў на канцэрт — +375 44 538-89-88. Па пытаньнях супрацоўніцтва — +375 29 690-89-79.

 Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    25.09.2015 / 12:28

    Важная інфармацыя для тых, хто хоча дабірацца да Камарова ў канцэртныя дні на маршрутным таксі (праезд бясплатны).

    Адпраўленьне з Дружнай, а дакладней з прыпынку па вул.Талстоя
    Расклад такі:
    16.00, 17.20, 18.30, 19.30, 20.30, 21.30, 22.30, 23.30
    Адпраўленьне з Камарова:
    16.40, 18.00, 19.00, 20.00, 21.00, 22.00, 23.00, 0.00

  • КАМЕНТАВАЦЬ