Фіналіста «Засьпявай 2.0» vegetables падтрымае новы праект Тані Гарошкі Take the Cookies
2096 / 0
14.08.2015

Фіналіста «Засьпявай 2.0» vegetables падтрымае новы праект Тані Гарошкі Take the Cookies

22 жніўня ў дворыку на плошчы Свабоды, 4 выступіць індзі-электронны гурт vegetables пры падтрымцы Take the Cookies — танцавальнага праекту Тані Гарошкі з Tanin Jazz.

Vegetables удзельнічалі ў намінацыі «Паэзія» конкурсу «Засьпявай 2.0» зь песьняй «Рэха», якую напісала вакалістка гурта — 19-гадовая Сьвета Варапай. Нягледзячы на малады век, музыкі ўжо маюць тры альбомы і намінацыю «Індзі-поп/электроніка» на ўзнагародах Experty.by па выніках 2014 году, а цяпер прэтэндуюць на перамогу ў «Засьпявай 2.0».

Госьцем гэтага вечару стане гурт Take the Cookies. Гэта новы праект Тацяны Гарошкі з Tanin Jazz. Take the Cookies — праект танцавальны, свой стыль вызначае як «ню-дыска». Ужо запісана некалькі кампазыцыяў, якія разышліся па радыёстанцыях Італіі, Гішпаніі, Нідэрляндаў і ЗША. Гурт нядаўна выступіў на Mirum Festival ля Мірскага замку, а цяпер зьбіраецца зладзіць танцавальную вечарыну ў дворыку на плошчы Свабоды.

Па выніку летніх канцэртаў маладых выканаўцаў будуць вызначаныя пераможцы конкурсу «Засьпявай 2.0», які праводзіць партал Tuzin.fm і фонд «Вяртаньне» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!». Прызавы фонд конкурсу складае 1000 эўра.

НАБЫЦЬ КВІТОК НА КАНЦЭРТ VEGETABLES I TAKE THE COOKIES 

22.08 (субота). 20:00. Тэраса кавярні Chill-Out (плошча Свабоды, 4). Vegetables і Take the Cookies (праект Tanin Jazz). Квіткі — у касах Kvitki.by і он-лайн. Кошт: 80 000 — 120 000. Інфалінія: +375-29-687-20-93.

Tuzin.fm