Мэгатур-2015 стартаваў! «Рознастылёвы» топ-12 ад рэдакцыі Tuzin.fm
2932 / 18
27.07.2015

Мэгатур-2015 стартаваў! «Рознастылёвы» топ-12 ад рэдакцыі Tuzin.fm

На Tuzin.fm распачалося галасаваньне ў самым важным туры сэзону. Апошняя 12-ка найлепшых песень, якія атрымалі права пазмагацца за званьне галоўнага гіту — ад рэдакцыі нашага парталу.

«Няма таго, што раньш было», — гэтую фразу часта даводзіцца чуць у дачыненьні да чарту на «Тузіне». Слухачы згадваюць часіны, калі ў нас за 1-е месца змагаліся Zet, IQ48 і UltraВожык і кажуць, што цяпер такіх гітоў як «Белакрылы анёл», «Выйсьце» і «Атлянтыда» ўжо не зьяўляецца. Між тым, у тыя часы, на якія спасылаюцца цяпер, было прынята згадваць ранейшыя часы — трохі вальнейшыя для музыкаў, калі N.R.M. і «Новае Неба» выступалі ў парку Горкага, а Neuro Dubel ачольваў гіт-парад кліпаў на БТ. У тыя гады таксама згадвалі з настальгіяй пра ранейшыя часы… Гэта нармальна — азірацца назад і згадваць найлепшае. Самае яркае і важнае найлепей бачна якраз на адлегласьці. Між тым, працэс ідзе. І ўжо 12-ы сэзон па ліку мы маем з чаго выбіраць, і выбар гэты зрабіць няпроста, бо годных і вартых беларускамоўных песень зьяўляецца ўсё болей. Прычым у розных стылях, што асабліва радуе.

З рознастылёвасьці мы і сыходзілі ў фармаваньні «рэдакцыйнага» рэйтынгу.

Fridance — Дым

Як толькі на «Тузіне» была прэзэнтавана гэтая кампазыцыя, рэдактар адной зь менскіх FM-станцыяў папрасіў неадкладна даслаць яму гэты трэк у максымальнай якасьці, каб паставіць у ратацыю. Алесь Кот-Зайцаў у ідэале меўся бы жыць за роялці, бо ён піша такія песьні, якія хочацца слухаць, пераслухоўваць і дзяліцца імі зь іншымі. І ўсе яны вартыя актыўных ратацыяў. 

Brutto Наша возьме і Trubetskoy  Горад

Новыя песьні праектаў удзельнікаў «Ляпіса Трубяцкога» ўдзельнічалі зь пераменным посьпехам у сёлетнім галасаваньні на «Тузіне». Канечне, калі яны былі разам, то атрымлівалася значна лепей, але імкненьне выявіцца паасобку мы таксама вітаем. Тым больш, што і ў адным, і ў другім выпадку атрымаліся някепскія песьні. Паэзія Якуба Коласа выдатна ўпісалася ў канцэпцыю Brutto і надрыўны голас тайбаксэра Гуркова дадаў новы сэнс — яна стала патрыятычнай і спартовай крычалкай. Дэбют Булатнікава, як беларускамоўнага паэта-песеньніка таксама атрымаўся досыць удалым — пэўна «Горад» ня будзе галоўным гітом «Трубяцкіх», але ўвагі заслугоўвае безумоўна.

Віталь Варанко — Вяртайся

Пра такія творы кажуць — ідэальна складзены. Верш Віталя Рыжкова цудоўна паклаўся на харызму Віталя Варанка, а саўндпрадусару Ўладу Яруну засталося гэты момант належным чынам зафіксаваць.

Vuraj Вэлытай, пэрэпылко

Ужо даўным-даўно ў беларускім фольку не зьяўлялася песьні, засьпяванай і пададзенай так, што хочацца яе паставіць на рэпіт. Палеская песьня «Вэлытай, пэрэпылко» ў выкананьні Сяргея Доўгушава з гуртом «Вурай» мае ўсе шанцы стаць беларускай «We Will Rock You», — пісалі мы, калі твор быў прэзэнтаваны на «Тузіне». За гэты час гэтая думка зацьвердзілася. Схадзіце на канцэрт каманды і напоўніцу адчуйце ўсю магію гэтага сьпеву.

Intelligency Восень

Арыгінальны ангельскамоўны гурт зь Менску, які сумяшчае ў сваёй творчасьці тэхна і блюз, наважыўся на беларускамоўны экспэрымэнт. І выйшла абсалютна выдатна. Будзе проста злачынствам, калі хлопцы не працягнуць далей.

Pauline  Палон

Выдатны прыклад таго, якой можа быць сапраўдная беларуская поп-музыка — у Паўліны атрымліваецца ўсё прыўкрасна на ўзроўні вакальнай падачы, паэзіі, аранжыроўкі. Варта выходзіць на шырокі абсяг, за такімі людзьмі будучыня нашай музыкі.

SP Kava  яМы

Чароўны і магічны беларускі рэп, зроблены на найвышэйшым узроўні. SP Kava яўна знайшоў сябе, сваю канцэпцыю і свой гук. Засталося толькі знайсьці публіку. Жадаем выканаўцу вялікіх сольных канцэртаў — і паболей!

 Малады М.

Самы дзіўны трэк з усіх удзельнікаў нашага чарту, які проста немагчыма абмінуць увагаю.

Tanin Jazz Каханьне

Таня Гарошка робіць абсалютна цудоўную і пазытыўную музыку. Цяпер яшчэ і па-беларуску. Шкада, што ў яе не атрымалася рэалізаваць задуму з выданьнем цалкам беларускамоўнай праграмы, але ёсьць спадзеў, што гэта яшчэ адбудзецца. Пакуль жа маем выдатны танцавальны трэк «Каханьне», які цяпер выконваецца Таніным праектам Take The Cookies.

Павал Аракелян Дай мне шанец     

Аўтарскі беларускамоўны дэбют Паўла выйшаў надзвычай удалым. Аракелян бярэ голасам, харызмаю і татальнай любоўю да сваёй справы.

Андрэй Макарэвіч Сьнег

Дагэтуль цяжка паверыць, што гэта здарылася. Перамовы з Макарэвічам пачаліся яшчэ ў час працы над «Перазагрузкай-2», але зьдзейсьнілася задума толькі сёлета. Гэта песьня-падзея. Песьня-цуд. Песьня, ад якой бярэ гонар за беларусаў і за тых расейцаў, якія лічаць сябе эўрапейцамі.

Усе згаданыя песьні ў экспэртных 12-ках возьмуць удзел у мэгатуры-2015. Усе рэйтынгі можна паглядзець па тэгу мэгатур-2015. У выніковых турах відэа і альбомаў возьмуць удзел усе ўдзельнікі чартаў.

Пасьля стартавага пэрыяду, штодня ў кожным з чартаў мэгатуру будзе здымацца апошняя кампазыцыя, пакуль іх не застаецца 12. У выніковых турах галасы абнуляцца і будзе ісьці галасаваньне да апошняга, з дапамогай якога вызначыцца Песьня, Кліп і Альбом гэтага сэзону на Tuzin.fm.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    03.08.2015 / 10:05

    3.08
    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце - (39) Павал Аракелян - Дай мне шанец, (38) Harotnica - Невылечны, (37) NGe - Толькі мы;
    у відэачарце - (21) СьпіноюДаСонца: Вышэй за зоры! - Сэрца разьбіта;
    у альбомным чарце - (21) M.G. - К чорту гарэлку

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    04.08.2015 / 12:20

    4.08
    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце - (36) HandmadE - Нямое кіно, (35) Amaroka - Масты;
    у відэачарце - (20) Harotnica - Невылечны;
    у чарце альбомаў - (20) Amaroka - Virus

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    05.08.2015 / 10:09

    5.08
    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце - (34 .К - Малады М., (34) Sp Kava - яМы;
    у відэачарце - (19) Алесь Камоцкі - Шукай мяне ;
    у чарце альбомаў - (19) Мутнаевока - Дзень незалежнасьці

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    06.08.2015 / 09:44

    6.08
    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце - (32) Sciana - Апошняя песьня, (31) Trubetskoy - Горад;
    у відэачарце - (18) ili-ili feat. Наста Шпакоўская - Мядзьведзіца;
    у чарце альбомаў - (18) Avias - Колеры

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    07.08.2015 / 11:19

    7.08
    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце - (30) Intelligency - Восень, (29)Tanin Jazz - Каханьне, (28) Віталь Варанко - Вяртайся;
    у відэачарце - (17) Тлушч - Разьмеркаваньне;
    у чарце альбомаў - (17) zygimont VAZA - Аграмэгаполіс

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    08.08.2015 / 17:15

    8.08
    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце - (27) Fridance - Дым, (26) Brutto - Наша возьме, (25) Navi -Шчасьце;
    у відэачарце - (16) BosaeSonca - У маёй галаве;
    у чарце альбомаў - (16) Тлушч - Зорка Вэнэра

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    10.08.2015 / 10:48

    10.08
    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце - (24) :B:N: - Паралельны сьвет, (23) Зьміцер Вайцюшкевіч - Жыве Беларусь!, (22) Znich - Дунаю;
    у відэачарце - (15) Hurma - Хопіць ламаць камэдыю;
    у чарце альбомаў - (15) Guda - Вясельле

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    11.08.2015 / 11:51

    11.08
    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце - (21) Дыяна Громава - Адкажы, (20) Shuma - Песенька, (19) Haina - Дыхаць; (18) Паліна Рэспубліка - Красавік
    у відэачарце - (14) Алесь Дзянісаў - Турма;
    у чарце альбомаў - (14) Розныя выканаўцы - Апошні золак

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    12.08.2015 / 10:11

    12.08
    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце - (17) ZnaROCK - Новы iPhone, (16) Нагуаль - Маладзік удалы, (15) Nizkiz - Цяпер і далей
    у відэачарце - (13) Iver&Martin S. - Пампея;
    у чарце альбомаў - (13) Крама - Белая вада

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    13.08.2015 / 11:25

    13.08
    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце - (14) Neuro Dubel - На Марс!, (13) Vuraj Вэлытай, пэрэпылко;

    З 14.08 галасы ва ўсіх трох чартах абнуляюцца і пачынаецца галасаваньне "да апошняга".

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    17.08.2015 / 12:15

    17.08
    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце - (12) Akute - Марнатраўны сын, (11) Ворона - Мая праўда
    у відэачарце - (12) Мутнаевока - Апантаны;
    у чарце альбомаў - (12) Navi - Сонцам сагрэтыя

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    18.08.2015 / 09:52

    18.08
    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце - (10) Пудынг - Зіма
    у відэачарце - (11) Крама - Дзяўчынка, (10) Лявон Вольскі - Шэрая кроў;
    у чарце альбомаў - (11) Zeman - Коска, (10) Dzieciuki - Гарадзенскі гармідар

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    19.08.2015 / 10:00

    19.08
    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце - (9) Pauline - Палон
    у відэачарце - (9) Brutto - Наша возьме
    у чарце альбомаў - (9) Brutto - Underdog

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    20.08.2015 / 13:08

    20.08
    З галасаваньня зьнятыя: у аўдыёчарце - (8) Нельга забыць - Залілось сьлязьмі
    у відэачарце - (8) Zolki band - B.E.Z.R.A.Z.L.I.C.H.I.E. — heta tradycyja
    у чарце альбомаў - (8) Нельга забыць - Mertvets

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    24.08.2015 / 09:43

    24.08
    З галасаваньня зьнятыя: у аўдыёчарце - (7) Майтай - Мінулае; (6) Андрэй Макарэвіч - Сьнег
    у відэачарце - (7) Dzieciuki - Сумнае рэгі; (6) Pauline - Пачакай
    у чарце альбомаў - (7) Zolki band - Doŭhi-doŭhi dzień; (6) Like a Gossamer - Клятва вернасьці

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    25.08.2015 / 11:46

    25.08
    З галасаваньня зьнятыя: у аўдыёчарце - (5) Ілюжан - Як мае быць; (4) TonqiXod - Конрад Валенрод
    у відэачарце - (5) Akute - Сьцены; (4) Зьміцер Вайцюшкевіч - Дачакайся, матуля
    у чарце альбомаў - (5) Hok-key - Знак бяды; (4) Volski - Грамадазнаўства

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    27.08.2015 / 11:33

    27.08
    З галасаваньня зьнятыя: у аўдыёчарце - (3) Рокаш - Ноч лістапада
    у відэачарце - (3) Vuraj - Сасна пахілілася
    у чарце альбомаў - (3) Vuraj - Rajok

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    28.08.2015 / 11:31

    28.08
    З галасаваньня зьнятыя: у аўдыёчарце - (2) Angst feat. Алесь Кот-Зайцаў - Няма каханьня
    у відэачарце - (2) Irdorath - As Bas
    у чарце альбомаў - (2) TonqiXod - Pradmova

    Віншуем пераможцаў!
    Выніковы матэрыял пра мэгатуры-2015 - http://tuzin.fm/article/2361/mama-re1ikt-ji-akute-stali-pieramozcami-mehaturau-2015.html

  • КАМЕНТАВАЦЬ