Шпакоўская і Байсан зладзілі ню-фотасэт за свабоду творчага самавыяўленьня (фотасэсія)
5713 / 0
25.02.2015

Шпакоўская і Байсан зладзілі ню-фотасэт за свабоду творчага самавыяўленьня (фотасэсія)

Сьпявачка і паэт вырашылі паказаць, што з стваральніка няма чаго ўзяць, акром творчага прадукту.

Наста Шпакоўская з гурту Naka і Байсан (TerraKod) зладзілі ню-фотасэсію за свабоду творчага самавыяўленьня. Цягам году цягнецца непаразуменьне з выкананьнем песьні на словы Янкі Купалы «Малітва», у выніку якога кампазытар Алег Моўчан падаў у суд на Насту Шпакоўскую. Байсан, выдаўшы кнігу вершаў, да апошняга моманту меў пагрозу зрыву прэзэнтацыі празь незадаволенасьць некаторых мастакоў вобразам Vieršnica — жаночым увасабленьнем гербу «Пагоня». «Наш мэсэдж просты — са стваральніка няма чаго ўзяць, акрамя творчага прадукту. Канец цытаты», — сьцісла пракамэнтавалі акцыю яе ўдзельнікі. Аўтарам фотасэту стаў Іван Бесер.

Найбліжэйшыя выступы артыстаў адбудуцца: Naka сыграе 8 сакавіка ў клубе TNT, Байсан — 28 лютага ў Віцебску, у арт-базе Vitebsk4me.

Нагадаем, што працягваецца творчы флэш-моб у падтрымку гурта Naka. Беларускі пісьменьнік, выдавец, мастак Адам Глёбус прапанаваў паэтам публічна прачытаць верш «Малітва» Янкі Купалы, а музыкам — стварыць новыя песьні на словы беларускага клясыка. Свае аўдыё- і відэаролікі, напрацоўкі, проста заўвагі, пажаданьні, ідэі можна зьмяшчаць у суполках Tuzin.fm у Facebook, «УКантакце» альбо дасылаць на рэдакцыйную скрыню 12tuzin@gmail.com.

Tuzin.fm, фота Іван Бесер