Імправізуй гэта. Сямашка запісаў cвой самы ўдалы альбом (аўдыёпрэм'ера!)
5698 / 2
16.01.2015

Імправізуй гэта. Сямашка запісаў cвой самы ўдалы альбом (аўдыёпрэм'ера!)

На Tuzin.fm прэм’ера live-альбому, які запісала зборная Беларусі па калектыўнае імправізацыі на чале зь Віктарам Сямашкам. Народныя сьпевы зьмешваюцца з наўмысна паблытанымі радкамі з Багдановіча ды вершам-прысьвячэньнем Данбасу.

Зьмесьцівам альбома «Калядзея» стаў канцэрт, што адбыўся ў музэі Максіма Багдановіча перад самымі Калядамі — 23 сьнежня 2014 году. Менскі духавік-авангардыст Віктар Сямашка лічыць яго найбольш удалым сваім запісам, зробленым ім у фармаце калектыўнае імправізацыі.

Гэтым разам кампанію Віктару склалі 9 музыкаў. У іх ліку апынуліся сталы партнэр — кантрабасіст Эрык Арлоў-Шымкус (Vuraj), удзельнікі імправізатарскай фармацыі Masque Nuar, фольк-дуэт Паўла й Ганны Сілівончыкаў, хэпі-драмэрка Ўладзіслава Хаўратовіч, кампазытар Максім Іўкін («Балцкі Субстрат»). У якасьці дэкляматараў у імпрэзе былі задзейнічаныя Міхал Бараноўскі («Нельга Забыць») і Васіль Панкратаў (It-Loops).

Віктар Сямашка зазначае: «Адметнасьцю гэтага рэлізу ад нашай кампаніі стаў значны мэлядэклямацыйны складнік. Увогуле, чытаньне тэкстаў пад музыку я лічу адным з галоўных трэндаў мінулага году ў беларускай музыцы. У дадзеным выпадку вершы Багдановіча гучаць ня толькі зь нетрадыцыйным суправаджэньнем, але й месцамі з наўмысна пераблытанымі радкамі. Ёсьць і некалькі маіх сьвежых вершаў. Напрыклад, „У дым і шэрань“ — прысьвячэньне падзеям у Данбасе».

Завяршае альбом «Калядзея» аднайменны 40-хвілінны опус, дзе граюць адначасова ўсе запрошаныя музыкі.

ТРЭК-ЛІСТ

1. Чужая старана

2. Готліб

3. Зьмяіны цар

4. У Вільні

5. Ткачыхі С.

6. Ціха (ч. I)

7. Ціха (ч. II)

8. Хто ты?

9. У дым і шэрань

10. Як стаць філёзафам, местачкоўцам, сьвятым

11. Калядзея

Тэксты: народныя (1, 11), Максім Багдановіч (3—7), Віктар Сямашка (8—10).

Музыка: Віктар Сямашка — голас (5, 8—10), духавыя (1—4, 6—11), пэркусія (2—4, 6, 7, 11), монатрон (11);

Васіль Панкратаў — голас (6, 7), пэркусія (1, 10, 11), патэфон (11), монатрон (2, 11);

Эрык Арлоў-Шымкус — кантрабас (2, 4, 6, 7, 8—11);

Дзяніс «Сінія Горы» — гітара (8—11), пэркусія (11);

Максім Іўкін — голас (4, 11), мэлёдыка (10, 11), пэркусія (11);

Уладзіслава Хаўратовіч — хэпі-драм (1, 6, 7, 11);

Фрыд Самотны — саксафон (1, 11), пэркусія (11);

Павал Сілівончык — голас (1, 11);

Ганна Сілівончык — голас (1, 11);

Міхал Бараноўскі — голас, агульны гук (1—11).

Жывапіс — Ота Яначак (рэпрадукцыі з кнігі «Ota Janecek», © Pressfoto — Praha, 1973).

Спампаваць адным файлам з Tuzin.fm

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • Ishmael Kaplan
    Ishmael Kaplan / адказаць
    17.01.2015 / 11:54

    А пра каго загадка "Хто ты?"

  • Віктар Сямашка / адказаць
    17.01.2015 / 13:25

    Дакладнага адказу няма. Магчымыя варыянты. У Вас ёсьць вэрсіі?

  • КАМЕНТАВАЦЬ