Стартаваў продаж квіткоў на прэмію «Героі году» ад Tuzin.fm
2519 / 0
05.11.2014

Стартаваў продаж квіткоў на прэмію «Героі году» ад Tuzin.fm

Па добрай завядзёнцы 12 сьнежня Tuzin.fm адзначае свой дзень народзінаў і ладзіць вялікі канцэрт з уручэньнем прызоў. У клюбе «Піраты» назавуць імя новых уладальнікаў прэміі «Героі году», а таксама «Адкрыцьцё году».

Ужо 12-ы год запар слушны беларускі партал «Тузін Гітоў» падводзіць вынікі музычнага году. Апошнія некалькі гадоў вынікі абвяшчаюцца на вялікім канцэрце ў магічны дзень — 12.12. Менавіта гэты дзень лічыцца сымбалічным днём народзінаў нашага парталу.

Узнагароды ўручаюцца ў дзьвюх галоўных намінацыях — «Адкрыццё году» і «Героі году» — найлепшы беларускі гурт у 2014-м. Прэтэндэнтаў у кожнай — больш за дзясятак. Частка зь іх выступіць у вялікім канцэрце з гэтай нагоды, які сёлета пройдзе ў клюбе «Піраты».

Пакуль рэдакцыя складае шорт-ліст прэміі, ёсьць магчымасьць набыць квіток на гэтую падзею па стартавым кошце — 70 000 рублёў (без уліку камісіі апэратара, толькі на танцпляц). Роўна за месяц да пачатку імпрэзы будзе агучаны сьпіс прэтэндэнтаў, тады кошт квіткоў уздымецца.

Увага! Колькасьць квіткоў па стартавым кошце абмежаваная.

Квіткі на цырымонію можна набыць он-лайн ТУТ або ў касах Kvitki.by па ўсёй краіне

Відэа з апошніх цырымоніяў:

2012 год

2013 год

Tuzin.fm, дызайн лёга — студыя «Адліга»