Мэгатур пачаўся! Рэдакцыйны «тузін сьмелых»
6602 / 27
07.07.2014

Мэгатур пачаўся! Рэдакцыйны «тузін сьмелых»

На Tuzin.fm распачалося галасаваньне ў самым важным туры сэзону. Апошняя 12-ка найлепшых песень, якія атрымалі права пазмагацца за званьне галоўнага гіту — ад рэдакцыі нашага парталу.

Для таго, каб у нашай краіне пісаць песьні па-беларуску трэба мець неабыякую сьмеласьць ды прымусіць сябе пераступіць празь некалькі перашкодаў. Па-першае, вырашыць пазбавіцца комплекса правінцыйнасьці ды пайсьці па шляху найбольшага супраціву, які, на першы пагляд, ня мае ніякіх пэрспэктываў, прынамсі фінансавых. Па-другое, пазбавіцца комплекса непаўнавартасьці і зразумець, што ты можаш ствараць выдатны творчы прадукт па-свойму і ўсе гэтыя аргумэнты лянотнікаў і няздараў наконт таго, што «мова для мяне ня родная», «я на ёй ня думаю», «гэта мне нічога ня дасьць» і г. д. паслаць куды падалей. Па-трэцяе, пераадолець непаразуменьне з боку свайго атачэньня — родных, сяброў, калегаў і суўдзельнікаў, якія знаходзіцца яшчэ на стадыі прахаджэньня першага бар’еру, ды завабіць сваёй ідэяй, каб разам яе рэалізаваць. Па-чацьвертае, выпеставаць такую песьню і давесьці яе да ладу, каб яна не расчаравала цябе самога і, пагатоў, тых, каго ты абярнуў у гэтую справу, уключна з сваімі (патэнцыйнымі) слухачамі. Па-пятае, нястомна сьведчыць пра творчую дзеяздольнасьць, сабе самогу найперш ды тым, хто ўжо ўключыўся ў працэс успрыманьня зробленага табою — канцэрты, прома-акцыі, сынглы, альбом урэшце рэшт. Па-шостае…Зрэшты, і гэтых пяці пройдзеных пунктаў пакуль хопіць. Большасьць з удзельнікаў гэтага сэзону на Tuzin.fm з розным посьпехам прайшлі гэтыя этапы, нехта даўно, а нехта толькі што, на нашых вачах. І ўжо таму заслугоўваюць увагі. У рэдакцыйным сьпісе галоўных гітоў гэтага сэзону прадстаўленыя толькі некаторыя зь іх.

Gleboki Smak — Шлях да майго дому 

Найлепшы беларускамоўны фрыстайлер узяўся за запіс сваіх трэкаў. Адзін зь першых — «Шлях да майго дому» — добра сьведчыць, што выканаўца на слушным шляху. Абсалютна выдатны рэп-трэк.

Bristol — Гэта магчыма

Новы праект колішняга вакаліста цудоўнай групы Hair Peace Salon Алега Вяля запусьціўся якраз з гэтай трохі загадкавай кампазыцыі, вельмі стылёвай і густоўна аранжаванай. Далейшы сынгл апраўдаў надзеі. Шкада толькі, што пакуль слухачы яго не заўважылі і ня надта актыўна падтрымлівалі песьню ў нашым чарце.

Sciana — Новая хваля

Неверагодна драйвовы нумар з альбому «Мы застанемся», які засьведчыў пра гурт як пра цалкам здольную на творчыя подзьвігі баявую адзінку. А то ўжо, здавалася, ішла справа да распаду. Прыемна было пачуць, што ў канун свайго 15-годзьдзя берасьцейцы назапасілі ўжо матэрыялу і рыхтуюцца да запісу наступнага альбому.

Naka Piano — Чакаем

Вельмі няпростая для ўспрыманьня песьня, у якой апяваецца адна з нацыянальных заганаў беларусаў — перачакаць, абы чаго ня выйшла. Па-новаму і ў іншым кантэксьце яна адкрылася ў межах праекту «Апошні золак». Такія песьні нам проста неабходныя, бо яны змушаюць задумацца.

HandmadE і Віталь Гуркоў — Бег па канатах

Песьня няспраўджаных удзельнікаў «Эўравізіі» чапляе зь першых сэкундаў. Яўген Валошын і кампанія добра адчуваюць што ёсьць гітовасьць, а таму практычна кожная іх праца вартая вышэйшых пазыцыяў у чарце. 

Пані Хіда — Вецер

Моўны экспэрымэнт адной з самых паважаных камандаў беларускага року, заснаванай яшчэ ў 1992 годзе, пацьвердзіў простую ісьціну — беларуская мова можа зусім па-новаму адкрыць нават «адпрацаваную» ўжо нібы кампазыцыю. Новая вэрсія, перакладзеная з расейскай паэтам Віталём Рыжковым (які ў гэтым сэзоне дапамагаў таксама з тэкстамі гурту Zatoczka і Ганьне Хітрык), па-цоеўску простая. І ў гэтым якраз яе прывабнасьць.

Тлушч — Нападпітку

Гэтыя музыкі так нязмушана і весела падаюць сваю творчасьць, што зусім ня хочацца шукаць глыбінны сэнс у іх тэкстах, а проста пахітаць у такт галавой, а то і паслэміцца пры нагодзе.

Юры Несьцярэнка — Мора зімы

Адна з новых песень паважанага блюз-рокавага выканаўцы, зробленая па ўсіх законах жанру — дакладна, душэўна і мудра.

Наіnа — Ціхі акіян

Новы праект вакаліста-баяніста Ільлі Паплёўкі сьведчыць, што рок-музыка можа быць сыграная ня толькі з дапамогай электрычных гітараў. Іх у гурце папросту няма, а вось той самы рок-н-рольны драйв ёсьць. Адзін з самых цікавых дэбютаў гэтага сэзону.

landau ft. zolki band — Cьнежань

Самы дзіўны, у добрым сэнсе гэтага слова, трэк з усіх удзельнікаў чарту ў гэтым сэзоне. Калі берасьцейцы перайшлі з улюбёнай ангельскай на беларускую ў іх адкрыліся чакры. Прынамсі, музычнае мысьленьне пайшло ў іншым кірунку і голас пекнай вакалісткі Лены Калейнікавай адкрыўся зусім інакш. Вельмі чароўная кампазыцыя. як, зрэшты, і яшчэ дзьве кампазыцыі з аднайменнага сынглу.

SP Kava — Эндшпіль

Новы трэк ад індзі-рэпэра, што выйшаў з фармацыі M.U.Skool ды праекту PANaNieba, паказаў, што ён знаходзіцца ў пастаянным руху і пошуку, вынікам чаго зьяўляюцца цудоўныя і абсалютна непрадказальныя рэчы, як гэтая — з цудоўным тэкстам (тут дзякуй Андрэю Адамовічу) і густоўным музычным падкладам.

Hurma — Птушка

Мікіта Найдзёнаў расьце на гітмэйкера. «Птушка», асабліва другая яе частка, якраз з тых удалых песень, якая напоўніцу дэманструе на што можа быць здольны чалавек, які паставіў сабе на мэце рабіць модную музыку ды па-беларуску. Вядома ж, гітом нават нацыянальнага маштабу яна ня стане, але чарговай прыступкай да посьпеху яе з поўным правам можна лічыць.

Tuzin.fm

Усе згадыныя песьні ў экспэртных 12-ках возьмуць удзел у мэгатуры-2014.

Пасьля стартавага пэрыяду, штодня ў кожным з чартаў мэгатуру будзе здымацца апошняя кампазыцыя, пакуль іх не застаецца 12. У выніковых турах галасы абнуляцца і будзе ісьці галасаваньне да апошняга, з дапамогай якога вызначыцца Песьня, Кліп і Альбом гэтага сэзону на Tuzin.fm.

Падрабязнасьці пра галасаваньне

КАМЕНТАРЫ:

  • lol / адказаць
    10.07.2014 / 13:53

    Уберите вы уже эту регистрацию

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    10.07.2014 / 14:05

    Прыміце рэгістрацыю, як дадзенасьць. Зьвярніце ўвагу, для тых, хто не жадае рэгістравацца, прадугледжана магчымасьць увайсьці пра сацыяльныя сеткі.

  • Searhei Budkin / адказаць
    14.07.2014 / 08:56

    14.07
    З галасаваньня зьнятыя:
    у гіт-парадзе - (47) Naka piano - Чакаем , (46) - Арцём Мід - Не спыніць;
    у відэачарце - (19) Naka - By you
    у чарце альбомаў - (20) Розныя выканаўцы - Жалуды, (19) Верасень - Караблі

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    15.07.2014 / 01:12

    15.07
    З галасаваньня зьнятыя:
    у гіт-парадзе - (45) Geofil - Пан Падвей, (44) Пані Хіда - Вецер, (43) Bigi - Муза
    у відэачарце - (18) Amaroka - Разрываеш
    у чарце альбомаў - (18) Арцём Мід - Шчасьце

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    16.07.2014 / 11:07

    16.07
    З галасаваньня зьнятыя:
    у гіт-парадзе - (42) Волазьнеў і Прасьнякоў - Сьпі, сакол, (41) Юры Несьцярэнка - Мора зімы
    у відэачарце - (17) Вольскі і Хітрык - Вера, Надзея, Любоў
    у чарце альбомаў - (17) Tlusta Lustа - Pieranačuješ — bolš pačuješ

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    17.07.2014 / 12:16

    17.07
    З галасаваньня зьнятыя:
    у гіт-парадзе - (40) Biplan - Amore, (39) Yellow Brick Road - Нулявыя, (38) Non Camera - Шпалеры;
    у відэачарце - (16) У нескладовае і Братья Грим -Станцыя;
    у чарце альбомаў - (16) Amaroka - Pastka

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    18.07.2014 / 10:00

    18.07
    З галасаваньня зьнятыя:
    у гіт-парадзе - (37) Тлушч - Нападпітку, (36) Gleboki Smak - Шлях да майго дому, (35) KilFil (Fridance) Крылы;
    у відэачарце - (15) HandmadE - Толькі разам;
    у чарце альбомаў - (15) Алесь Камоцкі - Ірляндзкія матывы

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    21.07.2014 / 10:41

    21.07
    З галасаваньня зьнятыя:
    у гіт-парадзе - (34) S°unduk - Сёньня ня мой дзень, (33) Sciana - Новая хваля да майго дому, (32) Dzieciuki - Песьня пра гарадзенскага гастарбайтэра; (31) Avias - Падман зроку; (30) Мутнаевока - Драпежная котка;
    у відэачарце - (14) ili-ili - Танчыць; (13) Re1ikt - Рэкі пад ільдом
    у чарце альбомаў - (14) Martin S. - Martin S.; (13) Ірэна Катвіцкая - Ethno-fantasia

    Цяпер у відэа- і альбомным чарце галасы абнуляюцца і пачынаецца галасаваньне да апошняга. Пасьля стартавага пэрыяду, штодня будзе здымацца ўдзельнік, што займае апошняе месца ажно пакуль ня будзе вызначаны "Кліп сэзону" і "Альбом сэзону"

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    22.07.2014 / 12:13

    22.07
    З галасаваньня зьнятыя:
    у гіт-парадзе - (29) HandmadE feat. Віталь Гуркоў - Бег па канатах, (28) Kriwi - Грушка, (27) ili-ili - Сэрцы

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    23.07.2014 / 11:06

    23.07
    З галасаваньня зьнятыя:
    у гіт-парадзе: (26) МАМА - Вам!, (25) Pomidor/off - Сьпёка, (24) Volski - Шэрая кроў

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    24.07.2014 / 15:05

    24.07
    З галасаваньня зьнятыя:
    у гіт-парадзе: (23) Красные звёзды - Зорачка, (22) Палац - Шэрая поўсьць, (21) Gods Tower - Людзі на балоце

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    25.07.2014 / 10:58

    25.07
    З галасаваньня зьняты:
    у гіт-парадзе: (20) Дзьмітры Нікановіч -Ніколі

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    28.07.2014 / 16:45

    28.07
    З галасаваньня зьнятыя:
    у гіт-парадзе - (19) Нафта-Пажар-піяр, (18) J:Морс - Джала, (17) Harotnica - Фінка;
    у відэачарце - (12) Green Pills - Шызафрэнія;
    у чарце альбомаў - (12) Кашлаты Вох - Пазаўчора

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    29.07.2014 / 11:41

    29.07
    З галасаваньня зьнятыя:
    у гіт-парадзе - (16) Hurma - Птушка;
    у відэачарце - (11) Hurma - Давай на раз, два, тры;
    у чарце альбомаў - (11) Kriwi - Traukamurauka

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    30.07.2014 / 10:52

    30.07
    З галасаваньня зьнятыя:
    у гіт-парадзе - (15) SP Kava - Эндшпіль;
    у відэачарце - (10) Кашлаты Вох - 13;
    у чарце альбомаў - (10) BosaeSonca - Zalaty

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    31.07.2014 / 00:11

    31.07
    З галасаваньня зьнятыя: у гіт-парадзе - (14) Bristol - Гэта магчыма;
    у відэачарце - (9) R.U.T.A. -Batracka dola;
    у чарце альбомаў - (9) Ceilidh Ceol - Сыны старадаўняй Літвы

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    01.08.2014 / 10:21

    1.08
    З галасаваньня зьнятыя: у гіт-парадзе - (13) Паліна Рэспубліка - Лета;
    у відэачарце - (8) Ilo&friends - Сланечнікі;
    у чарце альбомаў - (8) Sciana - Мы застанемся

    У аўдыёчарце ўсе галасы абнуляецца і стартуе галасаваньне "да апошняга", пасьля стартавага пэрыяду, штодня будзе здымацца па песьні ажно пакуль не застанецца Песьня сэзону.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    04.08.2014 / 08:48

    4.08
    З галасаваньня зьнятыя: у гіт-парадзе - (12) Haina - Ціхі акіян;
    у відэачарце - (7) Аляксандар Рыбак - Небасхіл Эўропы; (6) Vinsent - Ні кроку назад
    у чарце альбомаў - (7) Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-orkiestra - Варанок; (6) ili-ili - list

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    05.08.2014 / 08:44

    5.08
    З галасаваньня зьнятыя: у гіт-парадзе - (11) ZnaROCK&Вожык - Тацяна;
    у відэачарце - (5) Ляпіс Трубяцкі - Месяц;
    у чарце альбомаў - (5) Pawa - Cristatus

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    06.08.2014 / 10:27

    6.08
    З галасаваньня зьнятыя: у гіт-парадзе - (10) Стары Ольса - Ave Maria;
    у відэачарце - (4) Akute - Бегчы;
    у чарце альбомаў - (4) BosaeSonca - Адпусьці

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    07.08.2014 / 08:43

    7.08
    З галасаваньня зьнятыя: у гіт-парадзе - (9) Akute - Наскрозь;
    у відэачарце - (3) Recha - Добразычлівая;
    у чарце альбомаў - (3) Litvintroll - Czornaja Panna

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    08.08.2014 / 17:23

    1.08
    З галасаваньня зьнятыя: у гіт-парадзе - (8) TonqiXod - Насыпаць горы;
    у відэачарце - (2) Recha - Горад;
    у чарце альбомаў - (2) Стары Ольса - Santa Maria
    Галасаваньне ў відэачарце і чарце альбомаў скончанае!

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    11.08.2014 / 11:11

    11.08
    З галасаваньня зьнятыя: у гіт-парадзе - (7) BosaeSonca - Неба; (6) Navi - Не засынай

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    12.08.2014 / 09:15

    12.08
    З галасаваньня зьнятая: у гіт-парадзе - (5) Pauline - Пачакай

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    13.08.2014 / 08:10

    13.08
    З галасаваньня зьнятая: у гіт-парадзе - (4 ) Nizkiz -Гуантанама

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    14.08.2014 / 09:36

    14.08
    З галасаваньня зьнятая: у гіт-парадзе - (3) Песьняры - Кацярынка

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    15.08.2014 / 12:08

    15.08
    З галасаваньня зьнятая: у гіт-парадзе - (2) Майтай - Полымя
    Галасаваньне ў аўдыёчарце скончанае!

  • КАМЕНТАВАЦЬ