«Рокавы Тузін» ад TNT Rock Club
2531 / 0
04.07.2014

«Рокавы Тузін» ад TNT Rock Club

Вынікі музычнага сэзону на Tuzin.fm падвёў TNT Rock Club. Сваю дванаццатку найлепшых беларускіх гітоў назваў прадстаўнік клюба Яўген Агапаў.

З 60 кампазыцыяў, што былі прадстаўленыя ў чарце на Tuzin.fm паводле ўмоваў я адабраў 12 трэкаў, якія мне асабліва прыйшліся даспадобы. Сьцісла патлумачу свой выбар.

Tonqixod — Насыпаць горы

Вельмі добра ў музыкаў атрымліваецца спалучаць паэзію з музыкай. Менавіта пасьля знаёмства з творчасьцю дадзенага калектыву я зразумеў, што хачу дасканала ведаць родную мову!

Akute — Наскрозь

Мне блізкі той настрой, якім прасякнуты трэк. Можна напівацца хоць штодня.

Avias — Падман зроку

Раман Сухоцкі з кампаніяй — як іх не любіць?

Bigi — Муза

Спадабаўся трэк, безь ніякіх тлумачэньняў.

Bosaesonca — Неба

Прыгожы трэк. Там яшчэ слова «мама» ёсьць, гэта вельмі важна.

Geofil — Пан Падвей

Выклікае ўспаміны зь дзяцінства. Чамусьці нагадвае калыханку Дзеда-Барадзеда. Вельмі пазытыўна. 

Harotnica — Фінка

Няма нічога прыгажэйшага за голас Валерыі Валадзько. І нікога за саму Валерыю Валадзько. Так б’е толькі маланка, так б’е толькі «Фінка» ад «Гаротніцы»!

Мутнаевока — Драпежная котка

«Раз — Нямыя людзі, стоп, кіна ня будзе — гэта два

Ціха зьехала мая галава — тады і тры

Гэтую гульню скончым зь лікам нуль/нуль унічыю

Зрываем ноту сотую». 

Nizkiz — Гуантанама

Крутыя хлопцы, можна іх слухаць ад «А» да «Я».

Non Camera — Шпалеры

Выдатна засынаць, выдатна прачынацца — пяшчотная музыка.

Pauline — Пачакай

Цудоўная поп-песьня. Можна сьмела выпраўляць дадзеную сьпявачку прадстаўляць Беларусь на якім-небудзь міжнародным музычным конкурсе. 

Yellow Brick Road — Нулявыя

Думаў, што хлопцы пяюць толькі на ангельскай мове… Прыемна зьдзіўлены. Вельмі крута гучыць і хочацца танчыць.

Менск — музычная сталіца сьвету!

Яўген Агапаў, для Tuzin.fm

Яўген Агапаў нарадзіўся ў 1983 годзе. Ладзіць канцэрты і вечарыны ў менскім TNT Rock Club — клюбе і музэі рок-культуры, месцы, дзе выступаюць  маладыя і пэрспэктыўныя калектывы, зоркі беларускай рок-сцэны і вядомыя замежныя госьці.  З самых цікавых імпрэзаў ліпеня — «Крама» з прэзэнтацыяй кліпа і вялікім канцэртам (10 ліпеня), Harotnica (27 ліпеня) і акустычны канцэрт Мікіты Казлова з расейскага гурта «Сегодняночью» (31 ліпеня).