HPS (EP)
668 / 0
26.07.2019

Harmonic Style Project. Сьвежы погляд на беларускі фольк (прэм'ера!)

Менскі этна-гурт Harmonic Style Project прэзэнтуе на TuzinFM EP, у якім па-свойму пераасэнсаваў старадаўнія беларускія сьпевы, у тым ліку ў стылістыцы гангста-рэпу.

Стваральнікі альбому кажуць, што яны хочуць актывізаваць генэтычную памяць у слухача. У кожнай з кампазыцыяў Harmonic Style Project распавядаецца гісторыя з жыцьця нашых продкаў: пра сустрэчу і праводзіны сватоў, пра каханьне казака да дзяўчыны. Гэта лірычныя і вясельныя творы, якія паходзяць са Старадарожчыны, Вушаччыны і Палесься. Агулам, як зазначае вакалістка гурта Дар’я Трубіна, яднае ўсе творы тэма каханьня. «У песьнях з нашага міні-альбому адлюстраваныя пачуцьці, якія былі закладзеныя шмат год таму і якія кожны з нас на працягу жыцьця адчувае і сёньня», — распавядае сьпявачка.

У аранжыроўках музыкі з Harmonic Style Project імкнуцца пераасэнсаваць па-свойму гэтыя песенныя гісторыі. Напрыклад, песьня «Асьцярагайцеся» гучыць у стылістыцы гангста-фольку — менавіта такія матывы пачулі аўтары. Песьня «Дадому, сваты» была запісаная ў дуэце з заснавальнікам Harmonic Style Project Сяргеем Доўгушавым.

TuzinFM