Soram (EP)
787 / 0
31.05.2019

luty sakavik. Непрыхаваны «Soram»

Менскі дуэт luty sakavik, які ўтварыўся ў пачатку году, запісаў дэбютны EP з назвай «Soram», у які ўвайшлі 4 трэкі.

luty sakavik — новае і нечаканае амплюа Эрыка Арлова-Шымкуса і Ўладзя Лянкевіча, якія дагэтуль гралі ў іншых грунтоўных музычных праектах ад фольку да арт-року, а цяпер кінуліся ў маскульт. Іх дэбютны рэліз — гэта чатыры трэкі бяз звыклых электрагітар: толькі біт, бас і сынтэзатары. «Soram» — гэта сынці-поп, пост-панк і танцавальная электроніка ў сучасным прачытаньні. За майстарынг і зьвядзеньне альбому адказны Алег Даманчук.

У гэтых жа музыкаў ёсьць таксама паралельны праект — «Eryk i Ja». «Я пачаў множыць сутнасьці. Інтэлектуалы гэтым разам пралятаюць», — загадкава зазначае вакаліст і аўтар тэкстаў Уладзь Лянкевіч. luty sakavik прэзэнтуе сябе, як працяг беларускай пост-панк-хвалі.

«Soram» выйшаў на незалежным інтэрнэт-лэйбле Paliklinika і стаў першым у ягоным каталёгу. Ён даступны на асноўных лічбавых пляцоўках.

TuzinFM