Сигналы
127 / 0
11.04.2019

«Мы жывыя і хочам быць пачутымі». 10 cыгналаў ад «Сразу май»

Гурт «Сразу май» прэзэнтаваў новы альбом «Сигналы», у які ўвайшлі 10 новых твораў гурта, у тым ліку на беларускай мове.

«Сигналы» – другі студыйны альбом гурта зь Берасьця. Праца над ім вялася цягам двух гадоў. У рэліз увайшлі 10 трэкаў на беларускай і расейскай мовах. З цікавостак – першая песьня не на словы лідэра каманды Сяргея Стэцюка. «Муза» напісаная на верш беларускага паэта Алеся Плоткі і гэта ўжо чацьвёрты яе варыянт (да гэтага на музыку твор паклалі Bigi, Naka і Юлка Каціч).  

«Наш альбом  гэта 10 моцных пражэктараў, 10 гукавых сыгналаў. Мы сыгналізуем усім, што мы ёсьць, мы жывыя, мы хочам быць пачутымі і заўважанымі.  У «Сигналы» мы ўклалі ўсё лепшае, што стварылі за апошнія гады, і я веру, што людзі іх зловяць і прапусьцяць празь сябе, таму што мы зрабілі гэта шчыра, самааддана і па-сапраўднаму», – кажа Сяргей Стэцюк і дадае, што альбом атрымаўся больш лірычным за папярэдні, але пры гэтым захаваліся эмацыйнасьць і надрыў у гучаньні.

Альбом «Сигналы» музыкі запісвалі сваімі сіламі пры дапамозе студыі гуказапісу XLR Studio у Берасьці ды Ільлі Трыкіла (NABR, Zolki Band).

TuzinFM