Школа жыцьця
368 / 0
26.03.2019

Nubir. Любая фантасмагорыя можа стаць рэальнасьцю

Экспэрымэнтальна-электрычны праект віцебскага музыкі Міхаіла Рубіна прэзэнтуе на TuzinFM свой дэбютны альбом «Школа жыцьця», цалкам напісаны на вершы Віктара Жыбуля і Веры Бурлак.

«Я ж «электрычны» чалавек, а гуляю ў барда ўжо шмат гадоў. Надакучыла!», – так паўжартам тлумачыць Міхаіл Рубін зьяўленьне праекту Nubir. Стылістычна ён зьвязаны з любімай музыкай аўтара ў стылі трып-хоп, альт-кантры, фольк, псыхадэліка. Раней гэтыя песьні выконваліся пад гітару, а на альбоме кожная зь іх набыла індывідуальную абгортку. Выканаўца не цураецца лоў-фай эстэтыкі, так як ён яе разумее.

У «Школу жыцьця» увайшла толькі частка песень на вершы Віктара Жыбуля і Веры Бурлак: «Я цікаўлюся сучаснай паэзіяй, а Віця зь Вераю безумоўна крутыя. Ды і знаёмыя мы даўно, ужо зь песень 30 cтворана разам», – кажа музыка. Аўтар зазначае, што як такой канцэпцыі ў ягоным альбоме няма, ён называе яго «спробай назіраньня». «Паэты бачаць сьвет па-свойму, кампазытар бачыць іх сьвет сваімі вачыма. Спачатку як чытач. Потым як суаўтар. І любая фантасмагорыя можа стаць рэальнасьцю. А рэальнасьць гэта зусім ня тое, што кажуць рэалісты:)».

Чаго далей чакаць ад Nubir ня можа сказаць і сам Міхаіл. «Сёньня я граю ў такой стылістыцы, заўтра гэта можа быць нешта зусім іншае. Можа нават з баянам. А пакуль мне даспадобы запісваць песьні такім чынам».

TuzinFM

Тэгi: