Выбар
2278 / 0
19.12.2018

Кабарэ-бэнду быць! Альбом, у якім BarRokka зрабіла выбар

У новым альбоме музыкі вырашылі адлюстраваць працэс выбару сваёй музычнай будучыні.

Тэме выбару прысьвечаны новы рэліз гурта Лізаветы Леўчык. «Мы сутыкаемся з выбарам штодня — ад таго, што выпіць зранку і ключавых рашэньняў і гэта, як эфэкт матыля ўплывае на ўсе далейшыя падзеі. Мы таксама сталі перад выбарам: якой будзе наша музычная будучыня і ў якім кірунку далей разьвівацца. Гэты альбом — плён нашых развагаў», — кажа сьпявачка.

Музыкі ў гэтым рэлізе якраз імкнуліся паказаць, як разважалі над сваім выбарам і да чаго ўрэшце прыйшлі. Разгадка будзе ў апошняй песьні, якая акурат паказвае якім чынам далей будзе гучаць BarRokka. «Такім чынам наш гурт сканчае пэўны пэрыяд свайго жыцьця і будзе рухацца цяпер у іншым кірунку, зь іншымі песьнямі ды іншай канцэпцыяй», — адзначае Лізавета (вакал, клявішы, музыка). У працы над «Выбарам» ёй дапамагалі Cяргей Яшчук (баян), Віктар Палешчук (кантрабас), Андрэй Леўчык (тэксты). У песьнях гурта можна таксама пачуць паэзію Віталя Рыжкова («Адзінокая песьня») і Аляксандра Блока ды Ігната Дварчаніна («Кася»). Запісаны альбом на музычнай студыі «Каўчэг», зьвядзеньне і майстарынг зроблены на EverestMediaВокладку зрабіла Мар’яна Баскакава.



TuzinFM