На радость Рабочему Классу! Часть 1
442 / 0
11.10.2018

Пралетарыі трох краінаў аб’ядналіся. У The Goonzz!

Ска-панк гурт з Гародні The Goonzz! выдалі дэбютны альбом з васьмі трэкаў, у якім засьведчылі сваю творчую і жыцьцёвую пазыцыю.

У The Goonzz! сапраўды ўваходзяць выхадцы з працоўнага кляса зь з трох краінаў – Беларусі, Польшчы і Эстоніі. Гурт грае ска-панк, сьпявае на трох мовах – акрамя альбомных нумароў на беларускай і расейскай яны маюць яшчэ песьні па-польску. Заяўляюць, што выступаюць супраць будзь якіх дыскрымінацыяў –нацыянальнай, рэлігійнай, палавой ды інш.  

Іхны дэбютнік завецца «На радость Рабочему Классу! Часть 1».  Праца над ім пачалася яшчэ ў 2015 годзе. Першапачаткова альбом меркавалася назваць «1027» – столькі дзён прайшло ад першай гукавой сэсіі да моманту рэлізу. Але ў апошні момант перайменавалі, у гонар песьні, якая будзе, праўда, толькі на другой частцы альбому. Наогул жа назва альбому на 100% адпавядае канцэпцыі гурта, кажуць музыкі.  

Гісторыя The Goonzz! сягае ў 2010 год. Музыкі рэпэтавалі ды выступалі пад рознымі назвамі. Напрыклад, для афіцыйнага  трыб’юту «Ляпісу Трубяцкому» яны запісалі сваю вэрсію песьні «Пастушок» пад шыльдаю «Малыш & Karlsberg». Цяперашняя назва зьявілася пасьля рэбрэндынгу ўвесну 2017-га, калі склад каманды пашырыўся да сямі чалавек. Да дзьвюх гітараў, басу ды бубнаў дадаліся трамбон, труба і саксафон. Гурт актыўна канцэртуе – сёлета даў пасьпяховыя канцэрты ў Менску і Варшаве. Пра канцэртнае жыцьцё гарадзенцаў можна атрымаць уяўленьне з гэтага відэа.  

Неўзабаве выйдзе наступны рэліз – «На радость Рабочему Классу! Часть .

TuzinFM