На шляху да твайго раю
1462 / 0
30.03.2018

У пошуку месца пад сонцам. Дэбютнік прог-рокераў зь Вялейкі

Гурт Purple Sunset прэзэнтаваў дэбютны альбом «На шляху да твайго раю», што складаецца з 10 аўтарскіх кампазыцыяў, якія музыкі зь Вілейкі стваралі цягам году.

Бубнач і вакаліст гурту Аляксей Клямята адзначае, што на першы плян яны ставяць менавіта музычны складнік: «Усё вельмі проста: мы давалі поўную свабоду музычным ідэям і вобразам, якія ўзьнікалі ў галовах. Аніякіх межаў і шаблёнаў — галоўнае для нас было быць шчырымі. Спадзяемся, што мы знойдзем сваіх адзінадумцаў». У альбом, праца над якіх вялася цягам 2017 году, увайшло 10 аўтарскіх кампазыцыяў. Лідэр Purple Sunset заяўляе, што ягоны калектыў ня мае пэўных стылістычных межаў, але ў музычным пляне схіляецца да арт-року, прог-року, альтэрнатыўнага року і ня толькі, з сынтэзатарамі і сэмпламі.

Са словаў выканаўцы, назва альбому «На шляху да твайго раю» адлюстроўвае асноўную думку большасьці тэкстаў песень — пошук свайго месца ў жыцьці, праблема, якая хвалюе амаль кожнага маладзёна. Гурт зычыць кожнаму знайсьці сваё месца пад сонцам, а тым, хто знайшоў не губляць!

Спампаваць альбом цалкам з Yandex.Disk. Сачыць за навінамі гурта можна праз афіцыйную суполку.

TuzinFM