Землемер и Чипполино
4945 / 0
25.08.2017

«нагУаль» выклікае дух Чыпаліна

Новы альбом беларускага гурта «нагУаль» уяўляе зь сябе калекцыю дзьвіжовых шансон-балядаў, этнічнае сайка-ска, упершыню для гурту засьпяванае на зразумелых мовах.

«Землемер и Чипполино» — гэта першая за восем гадоў поўнафарматная плытка. Папярэдні рэліз «Полесская хроника» выходзіў у 2009 годзе. Па словах музыкаў, увесь гэты час яны шукалі сваё гучаньне, вагаліся ад акустычнага фольк-мадэрну да гаражнага псыхадэлу. У выніку было вырашана зафіксаваць творчыя экспэрымэнты ў студыйным варыянце і падзяліць іх на тры альбомы. «Землемер и Чипполино» — першая частка гэтай трылёгіі. У яе ўвайшлі 10 песень на беларускай і расейскай мовах (дагэтуль гурт паслугоўваўся сваёй уласнай мовай). У запісе браў удзел склад з 16 удзельнікаў!

«У кожным з нас жыве homovagus — чалавек, які блукае і мерае крокамі зямлю. А калі ён ня можа накіраваць назапашаныя падчас блуканьняў веды ў слушны бок, яму на дапамогу прыходзіць мяцежны дух Чыпаліна…» — так тлумачаць ідэю сваёй працы музыкі.

У запісе альбома ўдзельнічалі: Леанід Паўлёнак (голас, гітары, укулеле, бубны, шматлікая пэркусія), Віктар Паўлючэня (акардэон, голас, электроніка), Канстанцін Калесьнікаў (бас-гітара, голас), Ягор Квартальны (голас, укулеле), Мікіта Мяцельскі (саксафон, голас), Андрэй Гарохаў (бубны), Натальля Мазепіна (скрыпка), Юры Навуменка (кантрабас), Андрэй Чарнавокі (бубны), Сяргей Сальнік (цымбалы), Кацярына Юхнова (цымбалы), Пафнуцій Кузякян (валторна), Радаслаў Сасноўцаў (труба), Ганна Шапашнікава (голас), Міхаіл Есьманэталафон, клявэсін), Эва Паўлёнак (голас).

Спампаваць «Землемер и Чипполино» можна на лэйбле «Пяршак»

TuzinFM